Вы тут

Злаўмыснік прадаваў веласіпеды, арандаваныя ў пункце пракату


Супрацоўнікамі міліцыі затрыманы мужчына, які браў у арэнду ровары ў сталічных пунктах пракату і прадаваў іх на рынку.


— Раней неаднаразова судзімы за маёмасныя злачынствы 39-гадовы мінчанін, які нідзе не працуе, у сталічных пунктах пракату афармляў на сваё імя дагаворы арэнды веласіпедаў на тэрмін ад гадзіны да сутак. Пасля мужчына ад'язджаў, але не на велапрагулкі, а адразу на сталічны рынак, дзе прадаваў велатранспарт па 80 беларускіх рублёў, — паведаміла прэс-афіцэр Цэнтральнага РУУС г. Мінска Таццяна Абозная. — Грошы траціў на асабістыя патрэбы, у асноўным на куплю спіртнога. Акрамя таго, мужчына прасіў сваіх знаёмых аформіць на іх імя дагавор арэнды і перадаць веласіпед яму. Мужчына тлумачыў, што да яго ў госці прыехалі сваякі і ён хоча з імі пакатацца, а на сябе ўжо аформіў дагавор арэнды і яму больш не дадуць ровар. Знаёмыя дапамагалі. Ужо выяўлена 10 фактаў продажу арандаваных веласпіпедаў. Супрацоўнікі міліцыі вярнулі два з іх. Работнікі пунктаў пракату з заявамі ў міліцыю звярталіся не адразу — спрабавалі вярнуць маёмасць сваімі сіламі. Тэлефанавалі па нумары тэлефона, які зламыснік і яго знаёмыя пакідалі ў дагаворы арэнды. Мужчына абяцаў, але не вяртаў велатэхніку. У пунктах пракату чакалі ад тыдня да месяца, а пасля звярнуліся з заявамі ў міліцыю.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Прадаваў веласіпеды... арандаваныя ў пункце пракату

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».