Вы тут

ЦВК заяўляе аб недакладнасці ў прамежкавай справаздачы БДІПЧ АБСЕ


Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў выказала заўвагі наконт недакладнасці ў прамежкавай справаздачы місіі БДІПЧ АБСЕ аб выбарах у Палату прадстаўнікоў. Пра гэта ў эфіры праграмы «Актуальны мікрафон» Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё заявіла старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія ЯРМОШЫНА.Ц


У прамежкавай справаздачы маніторынгавай місіі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека АБСЕ, у прыватнасці, гаворыцца, што «міжнародныя і мясцовыя назіральнікі не заўсёды мелі магчымасць у поўнай меры назіраць працэс рэгістрацыі кандыдатаў». Па стане на сёння, ад БДІПЧ АБСЕ для маніторынгу выбараў у ніжнюю палату нашага парламента акрэдытавана найбольшая колькасць замежных назіральнікаў — 341.

Лідзія Ярмошына адзначыла, што высновы маніторынгавых місій аб парламенцкіх выбарах будуць прадстаўлены 12 верасня. «Зараз робіцца ўзор, складаецца тэкст заявы, якую зробяць місіі і якая характарызуе ўвесь перыяд выбарчай кампаніі. Аднак я магу сказаць, што не з усім тым, што сказана, напрыклад, у справаздачы місіі АБСЕ, мы згодныя. І мы ўжо зрабілі заўвагу», — сказала старшыня Цэнтральнай камісіі.

Па словах старшыні Цэнтрвыбаркама, у прамежкавай справаздачы БДІПЧ АБСЕ, якая была апублікавана некалькі дзён таму, сказана, што ўдзельнікі маніторынгу не заўсёды мелі магчымасць бачыць працэс рэгістрацыі прэтэндэнтаў на парламенцкі пост. Лідзія Ярмошына падкрэсліла, што гэта не адпавядае рэчаіснасці, паколькі рэгістрацыя здзясняецца на пасяджэнні камісіі, дзе прысутнічаюць назіральнікі.

«Яны блытаюць два паняцці (і, дарэчы, выпраўляць не збіраюцца): лічаць, што падрыхтоўка да рэгістрацыі (праверка дакументаў) — гэта таксама рэгістрацыя. Яны лічаць, што дакументы павінны правяраць не члены камісій, не эксперты, а менавіта назіральнікі. Гэта, натуральна, невыканальна, таму што дакументы, пададзеныя кандыдатамі, правяраюць прафесіяналы», — патлумачыла Лідзія Ярмошына.

Напрыклад, даходы вывучае падатковая інспекцыя, пашпартныя звесткі — Міністэрства ўнутраных спраў і гэтай далей. «З гэтага працэсу выключаны чалавечы фактар у выглядзе выбарчых камісій, — адзначыла старшыня Цэнтральнай камісіі. — Таму тут мы ніколі не пагодзімся з міжнароднымі назіральнікамі, бо назіранне ахоплівае і павінна ахопліваць толькі сферу дзейнасці выбарчых камісій і праваадносіны менавіта ў гэтай галіне. Назіранне не можа тычыцца дзейнасці дзяржаўных арганізацый, якія нясуць адказнасць і маюць на сваім балансе адпаведную базу даных».

Надзея ЮШКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Згодны не з усім

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.