Выстаўка «Гісторыя станаўлення выбарчага права на беларускіх землях» адкрыецца 6 верасня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце (вул. Бабруйская, 5а, будынак рэктарата).
Кампазіцыйна выстаўка падзелена на чатыры тэматычныя часткі. У першай будуць прадстаўлены раннія прадметы, якія адносяцца да перыяду Полацкага княства, у тым ліку і копіі першых заканадаўчых дакументаў таго перыяду.
Асаблівае месца адведзена Вялікаму Княству Літоўскаму. У гэтую экспазіцыю ўвойдуць усе рэдакцыі Статута — асноўнага прававога зводу гэтай усходнееўрапейскай дзяржавы. Акрамя таго, тут будуць прадстаўлены партрэты палітычных дзеячаў Вялікага Княства Літоўскага і копіі дакументаў, якія пацвярджаюць атрыманне беларускімі гарадамі Магдэбургскага права. Гісторыя выбараў эпохі БССР будзе адлюстравана праз наглядныя матэрыялы: агітацыйныя плакаты, бюлетэні, выбарчыя дакументы, пасведчанні і нагрудныя знакі народнага дэпутата Беларускай ССР. Сучасны перыяд выбарчай сістэмы — гэта вялікі пласт кніжнай літаратуры, навучальных дапаможнікаў і даследаванняў, прысвечаных вывучэнню нарматыўных асноў выбараў. Працягне сучасную тэму дэманстрацыя выдадзеных у розны час рэдакцый Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Выстаўка будзе працаваць да 11 верасня ўключна. Наведванне бясплатнае па папярэднім запісе (тэл. 210 48 36).
Надзея НІКАЛАЕВА
У лясніцтвах ужо тыдзень кіпіць работа.
«Адно немагчыма без другога».
Ужо традыцыя з нагоды Дня роднай мовы прапаноўваць чытачам праверыць свае веды.