Вы тут

Піць лекі трэба правільна


Перад тым як пачаць прыём лекавага сродку, прачытайце рэкамендацыі па яго прымяненні. І, вядома, заўсёды ўжывайце толькі тое, што прызначыў урач. І яшчэ некалькі парад дае загадчыца аддзялення прафілактыкі 3-й цэнтральнай раённай клінічнай паліклінікі г. Мінска Людміла МАНУЙЛАВА.


1. Таблеткі ў абалонцы, як і капсулы, трэба прымаць цалкам, не драбніць і не жаваць. Калі прэпарат у абалонцы, гэта азначае, што яго дзеянне разлічана на павольнае вызваленне актыўнага рэчыва.

2. Запіваць лекі лепш за ўсё вадой без газу, поўнай шклянкай, а не двума глыткамі. Ніякія лекі нельга запіваць чаем ці кавай — яны зніжаюць дзеянне прэпаратаў. Ёсць нешматлікія лекі, якія пажадана запіваць малаком або мінеральнай вадой, але аб гэтым абавязкова паведаміць урач.

3. Час прыёму залежыць ад рэкамендацый. Калі гэта «да яды», іх неабходна прыняць за 20-30 хвілін да прыёму ежы; калі «нашча», то раніцай, за 30-40 хвілін да сняданку; калі «пасля яды» — ад прыёму ежы павінна прайсці не менш за 30 хвілін.

4. Прымаючы адразу некалькі лекаў, імкніцеся піць іх асобна. Часта прэпараты, выпітыя адначасова, нейтралізуюць дзеянні адзін аднаго або здольныя выклікаць моцную алергічную рэакцыю.

5. Калі вы прапусцілі прыём прэпарата, ні ў якім разе не выпівайце дзве таблеткі. Падвойная доза можа быць небяспечнай. Вярніцеся да ранейшай схемы і трымайцеся яе.

6. Памятайце, што лекі і алкаголь несумяшчальныя.

7. Калі вы ўжываеце зёлкавыя зборы, гарбату, настоі, пра гэта трэба сказаць урачу. Некаторыя расліны несумяшчальныя з лекамі.

8. Набывайце лекі ў той форме і дазіроўцы, якая патрэбна менавіта вам.

9. Лекі без этыкетак захоўваць не варта. Аптэчка павінна знаходзіцца ў месцы, недаступным для дзяцей. Трымайцеся пазначаных на леках рэкамендацый: «захоўваць пры тэмпературы...», «...у цёмным месцы». Вадкія сродкі, якія змяшчаюць антыбіётыкі, вітаміны, глюкозу, сіроп, а таксама настоі і адвары лекавых траў, вочныя кроплі трэба захоўваць у халадзільніку, не дапускаючы, вядома, замарожвання. Такія лекі не трэба набываць пра запас. Калі вочныя кроплі страцілі празрыстасць, трэба спыніць іх прымяненне і набыць новыя. Парашкі і таблеткі павінны знаходзіцца ў сухім, абароненым ад святла месцы. Калі штосьці адсырэла, змяніла колер і г.д., значыць, прымаць нельга.

10. Пратэрмінаваныя лекі не прыносяць ніякай карысці

Святлана БАРЫСЕНКА

protas@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.