Вы тут

"Жаночы" саміт


Жонка старшыні КНР Сі Цзіньпіна Пэн Ліюань падчас саміту G20 правяла шэраг мерапрыемстваў.


Яна запрасіла жонак кіраўнікоў замежных дэлегацый, якія ўдзельнічалі ў саміце "Групы 20", наведаць Кітайскую акадэмію мастацтваў у Ханчжоу, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн".

Таксама яны ўзялі ўдзел у акцыі па прапагандзе прафілактыкі ВІЧ /СНІДу ў Чжэцзянском універсітэце. Падчас мерапрыемства Пэн Ліюань і замежныя госці паглядзелі сацыяльны відэаролік, прысвечаны прафілактыцы і барацьбе з ВІЧ/СНІДам і заслухалі тэматычны даклад "Гісторыя чырвонай стужкі". Напрыканцы мерапрыемства Пэн Ліюань і замежныя госці прымацавалі да дошкі для подпісаў чырвоную стужку - сімвал барацьбы з ВІЧ / СНІДам, выказаўшы тым самым сваю рашучую падтрымку і агульныя надзеі на перамогу над гэтым злом. 

Звяртаючыся да гасцей, жонка Сі Цзіньпіна заявіла, што, з'яўляючыся паслом добрай волі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя па туберкулёзе і СНІДу і асобай, якая адказвае за прапаганду прафілактыкі ВІЧ / СНІДу Кітайскім  камітэце па справах аховы здароўя і планавага дзетанараджэння, яна заўсёды актыўна ўдзельнічае ў падобных акцыях у навучальных установах. Такія акцыі былі праведзены ўжо ў многіх ВНУ Кітая і прынеслі вельмі добрыя вынікі. Сумесны ўдзел у мерапрыемстве ганаровых замежных гасцей пасылае міжнароднай супольнасці сігнал аб неабходнасці прафілактыкі і кантролю над ВІЧ/СНІДам, што будзе мець шырокі пазітыўны ўплыў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».