Вы тут

Алесь Бадак: слова Скарыны актуальнае сёння, можа быць, як ніколі


За дзясятым, юбілейным «круглым сталом», што прайшоў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі і па традыцыі адкрыў Дзень беларускага пісьменства, сабраліся прадстаўнікі Беларусі, Літвы, Расіі, Вялікабрытаніі, Казахстана, Сербіі, Славакіі, Кітая, Таджыкістана і іншых краін. Арганізатарамі «круглага стала», які атрымаў назву «Сугучча: слова Скарыны ў сучасным свеце», выступілі Міністэрства інфармацыі, Выдавецкі дом «Звязда», выдавецтва «Мастацкая літаратура» і Саюз пісьменнікаў Беларусі.


— Слова Скарыны актуальнае сёння, можа быць, як ніколі, - лічыць пісьменнік, дырэктар выдавецтва "Мастацкая літаратура" Алесь Бадак. - Пяць стагоддзяў таму людзі не мелі сродкаў для такой лёгкай, як сучасная, камунікацыі, таму з'яўленне беларускага кнігадрукавання было велізарным крокам наперад, такім жа подзвігам у гэтым кантэксце з'яўляецца перапісванне кніг Еўфрасінняй Полацкай. Сёння нам важна ўспамінаць гэта і вучыцца ў вялікіх папярэднікаў, таму што кніга страчвае святасць, якую мела ў той час. Яе параўнальна лёгка выдаць і прадаць, але і забыць таксама. Калі б мы нават не ідэнтыфікавалі аўтара, маглі б па некалькіх радках вызначыць, што Скарына — беларус. А ведаеце, у чым унікальнасць беларускай літаратуры? Тут няма кніг бульварнага кшталту. Такі менталітэт: калі мы пачынаем пісаць прыгодніцкую літаратуру ці дэтэктывы, з'яўляецца Караткевіч; пішам героіка-патрыятычную літаратуру — з'яўляецца Быкаў. Усё ідзе ад Скарыны. Таксама мы павінны памятаць, што ён быў перакладчыкам і пачаў справу, якой мы з вамі сёння займаемся і якую прапагандуем.

Больш матэрыялаў (у тым ліку фота і відэа) з круглага стала.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.