Вы тут

Якую задачу ставіць моладзь на будучыню?


«За час існавання Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі праз яго прайшло больш за 1,2 мільёна маладых людзей», — паведаміў на чарговым «Адкрытым дыялогу», прысвечаным у тым ліку і 14-годдзю з дня ўтварэння гэтага грамадскага аб'яднання, першы сакратар БРСМ Андрэй Белякоў. Зараз яно аб'ядноўвае ў сваіх радах каля пяцісот тысяч неабыякавых людзей, гатовых прыкласці свае сілы і здольнасці для таго, каб зрабіць больш цікавым, яркім, асэнсаваным сваё жыццё і жыццё сваіх равеснікаў.


Напрыклад, гаворачы пра будучыя выбары, Андрэй Белякоў заўважыў, што ў парламенце павінны быць людзі, якія працуюць у першую чаргу на дабрабыт краіны. «Што тычыцца будучыні Беларусі праз 10-15 гадоў, то нам бы хацелася, каб тое, што цяпер ёсць у краіне, мы захавалі і памножылі», — сказаў першы сакратар. Каля 6,2 тысячы членаў БРСМ акрэдытаваны ў якасці назіральнікаў за ходам выбарчай кампаніі ў парламент.

Сустрэча стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў сёлетніх шматлікіх праектаў рэспубліканскага саюза моладзі; акрамя таго, на ёй сакратары Цэнтральнага камітэта аб'яднання агучылі планы на найбліжэйшую будучыню.

— На сёння ў студэнцкіх атрадах адпрацавала больш за пяцьдзясят тысяч чалавек, а ўсяго ў нас працоўнай дзейнасцю было ахоплена восемдзесят тысяч. Студатрадаўскі рух развіваецца не толькі колькасна, але і якасна. Даволі шырокае распаўсюджанне атрымаў наш новы напрамак — медыцынскія атрады. На ўсебеларускай маладзёжнай будоўлі таксама адбыліся змены. Яна пашырыла сваю геаграфію: летам да зводнага беларуска-расійскага будатрада далучыліся студэнты з Казахстана. Неабходна разумець, што студатрады — гэта не толькі рамантыка, заробак, гэта і дадатковыя працоўныя месцы, — расказаў другі сакратар Цэнтральнага камітэта, каардынатар студатрадаўскага руху БРСМ, работы з працоўнай моладдзю, праектаў і праграм грамадзянска-патрыятычнага напрамку Сяргей Клішэвіч.

На яго думку, без матывацыі наймальнікаў немагчыма пайсці наперад. Сёлета ўпершыню будзе ўручаны пераходны сцяг найлепшай арганізацыі, якая прымае студэнцкія атрады, як сімвал захавання традыцый.

Валанцёрская дзейнасць БРСМ мае тры напрамкі: сацыяльны, экалагічны, спартыўны. За апошні год на новы ўзровень выйшаў праект «Аднаўленне святынь Беларусі», які дазволіў добраўпарадкаваць каля 240 культавых аб'ектаў.

— Калі раней мы супрацоўнічалі толькі з Беларускай Праваслаўнай Царквой, — адзначыла сакратар ЦК ГА БРСМ Вікторыя Мянанава, — то пачынаючы з гэтага года, праект закранае ўсе асноўныя існуючыя ў нашай краіне канфесіі.

Ганна КУРАК

Загаловак у газеце: Моладзь — у авангардзе жыцця

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».