Вы тут

Усе дарогі вядуць у... Беразіно!


Цудоўная ранняя восень з сонейкам і яшчэ па-летняму лагодным надвор'ем. Пачатак новай пары, а значыць, мы зноў выпраўляемся ў госці да сваіх чытачоў. Па добрай традыцыі кожны сезон распачынаем серыяй сустрэч з сябрамі «Звязды». Улетку аб'ехалі некалькі дзясяткаў раёнаў з усіх абласцей Беларусі, дык чаму не працягнуць прыемны і карысны шпацыр увосень?


Свае падарожжы цяпер мы распачынаем з цудоўнага куточка цэнтральнага рэгіёна краіны, Міншчыны, — Бярэзінскага раёна. Той, хто тут хоць аднойчы пабыў, упэўнены, заўжды будзе марыць зноў вярнуцца да найпрыгажэйшых краявідаў, да гасцінных і таленавітых людзей. Што, уласна кажучы, мы і робім. Дзень падпісчыка «Звязды» адбудзецца ўжо заўтра — 9 верасня — на раённым вузле паштовай сувязі з 11 да 14 гадзін. У кожнага, хто сюды ў гэты час завітае, будзе цудоўная магчымасць падпісацца на любімую газету, пабачыцца са звяздоўцамі, а таксама атрымаць на добрую памяць арыгінальны падарунак ад нашага выдання. Як вам прапанова? Абавязкова прыходзьце — будзе цікава!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.