Вы тут

Да 70-годдзя Нюрнбергскага працэсу генпракуроры СНД прынялі заяву


У жніўні 1945 года — праз тры месяцы пасля перамогі Савецкага Саюза над фашысцкай Германіяй — прадстаўнікі ўрадаў СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі заключылі пагадненне аб арганізацыі суда над галоўнымі ваеннымі злачынцамі. З 20 лістапада 1945 года па 1 кастрычніка 1946-га ў Міжнародным ваенным трыбунале праходзіў судовы працэс над экс-кіраўнікамі гітлераўскай Германіі, які назавуць Нюрнбергскім.


Такога гісторыя дагэтуль не ведала. Перад трыбуналам паўсталі 24 ваенныя злачынцы, якія ўваходзілі ў вышэйшае кіраўніцтва фашысцкай Германіі. Усе 403 судовыя пасяджэнні былі адкрытымі. Яны шырока асвятляліся ў сродках масавай інфармацыі. Былі дапытаны сотні сведак, разгледжаны тысячы дакументаў. Падсудных прызналі вінаватымі ў цяжкіх злачынствах супраць свету і чалавецтва. 12 чалавек трыбунал прыгаварыў да найвышэйшага пакарання праз павешанне. Іншым было наканавана ўсё сваё астатняе жыццё або большую яго частку правесці за кратамі.

Да 70-годдзя Міжнароднага ваеннага трыбунала ў Нюрнбергу генеральныя пракуроры краін СНД, якія ў гэтыя дні падчас 26-га пасяджэння Каардынацыйнага савета сабраліся ў Мінску, прынялі адпаведную заяву. Неўзабаве яна будзе апублікавана на сайтах наглядных ведамстваў, а таксама Каардынацыйнага савета.

— Гэта, на наш погляд, пытанне стратэгічна важнае ў сусветным маштабе, — падкрэсліў генеральны пракурор Расійскай Федэрацыі Юрый ЧАЙКА. — Мы заклікаем не праводзіць пераацэнку каштоўнасцяў, не скажаць вынікі Вялікай Айчыннай вайны, не прапагандаваць нацызм і экстрэмізм.

Дарэчы, падобныя судовыя працэсы ў пасляваенны час прайшлі ў многіх гарадах Савецкага Саюза. 15 студзеня 1946 года ў беларускай сталіцы пачаўся адкрыты судовы працэс над нямецка-фашысцкімі акупантамі, які потым назавуць «мінскім нюрнбергам». За пасяджэннямі Ваеннага трыбунала, якія доўжыліся да 29 студзеня, назірала ледзь не ўся краіна. Каб папрысутнічаць падчас адкрытага судовага працэсу, грамадзяне адпрошваліся з працы, адкладвалі ўсе важныя справы. Перад трыбуналам паўсталі 18 генералаў і афіцэраў нямецкай арміі — непасрэдныя арганізатары і выканаўцы масавых злачынстваў на тэрыторыі акупаванай Беларусі. 14 з 18 асуджаных прыгаварылі да смяротнага пакарання.

Вераніка КАНЮТА

kanyuta@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Каб не скажаць вынікі вайны

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».