Вы тут

Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана


Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў прызначаны часова выконваючым абавязкі прэзідэнта Узбекістана.


Фота: ria.ru

Кандыдатура Шаўката Мірзіяева была зацверджана на сумесным пасяджэнні верхняй і ніжняй палат парламента Узбекістана.

Паведамляецца, што згодна з Канстытуцыяй Узбекістана паўнамоцтвы прэзідэнта павінны былі быць часова ўскладзены на старшыню сената краіны Нігматылу Юлдашава. Аднак Юлдашаў узяў самаадвод.

Пра смерць прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава стала вядома 2 верасня. Іслам Карымаў пайшоў з жыцця ва ўзросце 78 гадоў. Пахаванне адбылося 3 верасня ў родным горадзе прэзідэнта - Самаркандзе.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».