Вы тут

Двух канадцаў пераблыталі ў бальніцы і 41 год яны жылі ў чужых сем'ях


У Вініпегу адбылася прэс-канферэнцыя, на якой былі апублікаваныя пацвярджэнні таго, што двое канадцаў з народу кры на працягу 41 года жылі ў чужых сем'ях. Яны былі пераблытаныя ў шпіталі пасля з'яўлення на свет у 1975 годзе, паведамляе CBC News.


На мерапрыемстве абвясцілі вынікі тэстаў ДНК, якія паказалі, што Леона Свэнсана і Дэвіда Тэйта-малодшага выхоўвалі не іх біялагічныя бацькі. Даведаўшыся пра гэта, яны ледзь не заплакалі. «У нас няма слоў. Прайшоў 41 год... Я проста разгублены, збянтэжаны і злы», — заявіў Тэйт. Пазней ён адзначыў, што заўсёды будзе лічыць людзей, якія яго выгадавалі, сваімі бацькамі, аднак цяпер у яго з'явіліся яшчэ адны бацькі і брат. Паводле яго слоў, Тэйт і Свэнсан вырашылі мець зносіны як адна вялікая сям'я.

Леон і Дэвід былі пераблытаныя ў бальніцы Norway House Іndіan Hospіtal у правінцыі Манітоба, дзе нарадзіліся з розніцай у тры дні. У гэтай жа медустанове пасля з'яўлення на свет у 1975-м выпадкова памянялі месцамі двух іншых канадцаў, пра што стала вядома ў лістападзе мінулага года. Гэты выпадак падаў Тэйту і Свэнсану ідэю зрабіць тэст ДНК.

Іван Купарвас

Загаловак у газеце: Знайшліся праз 41 год

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.