Вы тут

У сталічным мікрараёне Каменная Горка адкрыўся павільён «Белсаюздрук»


Тыя, хто сочаць за навінамі сталіцы, дакладна ведаюць, што ў Каменнай Горцы вядзецца актыўнае будаўніцтва жылля: амаль ніводная размова пра развіццё гарадской інфраструктуры не абыходзіцца без згадвання гэтага мікрараёна. Дзіцячыя сады, школы, паліклінікі, а такасама гандлёвыя аб'екты ўзводзяцца ўслед за жылымі дамамі. Прадпрыемства «Белсаюздрук» вырашыла не чакаць, калі ўзнікне вострая неабходнасць, а загадзя падрыхтаваць усе ўмовы для камфортнага жыцця на новым месцы.


Павільён усталявалі на прыпынку на скрыжаванні вуліц Калеснікава і Налібоцкай. Побач — два гандлёвыя цэнтры, будуюцца дамы. Як адзначаюць спецыялісты, пасажырапаток павінен быць вялікім. Гэта відаць і адразу пасля адкрыцця: за першую гадзіну працы — 30 наведвальнікаў: дарослыя мужчыны шукаюць цікавую газету для чытання па дарозе на працу, школьнікі дакупляюць прыгожыя сшыткі да новага навучальнага года, маладыя мамы з дзецьмі выбіраюць першыя кнігі казак.

— У вас ёсць васковыя крэйды?

— На жаль, цяпер няма, але мы зробім усё магчымае, каб яны з'явіліся як мага хутчэй, — разгортваецца дыялог паміж прадаўцом і пакупніцай.

Плошча павільёна невялікая — 24 квадратныя метры, таму размясціць у ім увесь асартымент тавараў немагчыма. Аднак выйсце ёсць.

Любы неабходны тавар можна заказаць на сайце bspechat.by, а пасля атрымаць у пункце выдачы, г.зн. у найбліжэйшым павільёне. Дарэчы, аформіць заказ можна на месцы — у гандлёвым пункце ёсць бясплатны Wі-Fі.

На сайце прадстаўлены добры выбар друкаванай прадукцыі, у тым ліку і калекцыйных выданняў, кніг, сувеніраў і падарункаў, цацак, да новага навучальнага года была дапоўнена лінейка школьных прылад і вучэбнай літаратуры. Акрамя таго, на гэту катэгорыю тавараў да 31 кастрычніка распаўсюджваецца 10-працэнтная зніжка. Каб яе атрымаць, дастаткова прад'явіць шматразовы купон, якія раздаюць у гандлёвых аб'ектах «Белсаюздрук».

І, вядома, у павільёне ўсім прапаноўваюць каву на вынас, якая ўжо стала фірменным знакам. Адметнай рысай прадпрыемства «Белсаюздрук» з'яўляецца арыентацыя на патрэбы пакупнікоў. Напрыклад, павільён у Каменнай Горцы ў будныя дні пачынае працу, як толькі на прыпынку з'яўляюцца першыя пасажыры — а палове сёмай раніцы. Для паскарэння працэсу абслугоўвання тут упершыню ўсталявалі плацежны тэрмінал для бескантактных картак: каб аплаціць пакупкі на суму да 20 рублёў, не трэба ўводзіць пін-код або распісвацца.

— Галоўную цікавасць для нас уяўляюць новыя раёны. Мы разам з жыхарамі сталіцы ствараем свой горад мары, прыгожы і зручны. Наша задача ў тым, каб газету, кнігу або канцылярскія прылады чалавек мог купіць побач з домам, не марнуючы час на паездку ў цэнтр горада. Аднак пры гэтым ён не павінен быць абмежаваны ў выбары, таму мы імкнёмся прапанаваць пакупнікам максімальна шырокі асартымент тавараў, якія карыстаюцца папулярнасцю, — падкрэсліў начальнік сектара па паслугах «Белсаюздруку» Андрэй ГАРКАВЫ.

Дар'я Каско

kasko@zvіazda.by

Загаловак у газеце: «Белсаюздрук» «асвойвае» новыя тэрыторыі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.