15 студзеня, пятніца

Вы тут

Конкурс літаратурных работ «Пасланне настаўніку» абвешчаны ў Беларусі


Рэспубліканскі завочны конкурс літаратурных работ «Пасланне настаўніку» абвешчаны ў Беларусі. Яго арганізатарамі выступаюць Міністэрства адукацыі і Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.


Конкурс праводзіцца сярод вучняў устаноў агульнай сярэдняй, прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай, вышэйшай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў чатырох узроставых групах: ад 6 да 9 гадоў, ад 10 да 13, ад 14 да 18 і ад 18 да 25 гадоў.

Пісьмовая творчая работа можа быць напісана ў форме кароткага апавядання, паэмы, верша, эсэ на рускай ці беларускай мове. Асаблівая ўвага будзе надавацца матэрыялам, якія суправаджаюцца рознымі жанрамі медыямастацтва: відэаарт, відэаінсталяцыя (відэазапіс з чытаннем аўтарскага літаратурнага матэрыялу або ілюстрацыя тэксту відэамалюнкам), саўндарт (аўдыязапіс аўтарскай працы з выкарыстаннем музыкі і разнастайных гукаў). Работы трэба дасылаць на паштовы ці электронны адрас Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі nchtdm@maіl.ru з пазнакай «Пасланне настаўніку».

У пасланні ці прысвячэнні павінна раскрывацца роля настаўніка ў жыцці аўтара. Конкурсныя работы будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях: адпаведнасць тэме, сацыяльная значнасць і змястоўнасць работ; творчы падыход, неардынарнасць і крэатыўнасць выканання матэрыялаў, стыль выкладання (выразнасць аўтарскага стылю, аўтарская інтанацыя, прыёмы падачы матэрыялу), інфарматыўнасць, арфаграфічная пісьменнасць.

Прадугледжаны два этапы. Першы — рэспубліканскі. Да 20 верасня ўдзельнікі павінны накіраваць свае работы ў Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі. З 20 па 29 верасня экспертная група іх ацэньвае.

Другі этап — падвядзенне вынікаў, узнагароджанне прызёраў і пераможцаў, запрашэнне пераможцаў конкурсу на ўрачыстую сустрэчу, прысвечаную Дню настаўніка, якая адбудзецца 30 верасня 2016 года.

Больш падрабязную інфармацыю можна знайсці на партале Міністэрства адукацыі ў раздзелах Сістэма адукацыі / Упраўленне сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай працы / Актуальна.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Напішы ліст настаўніку!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Калі маці як дзіця, або Як пасябраваць з самымі роднымі людзьмі, якія на старасці гадоў сталі асаблівымі

Што рабіць, калі нечакана маці або бацька сталі вельмі настойліва заяўляць пра сябе?

Культура

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак  і лічыў адзіным багаццем кнігі

Слухаць сняжынкі, сачыць за ростам травы. Янка Сіпакоў не любіў тусовак і лічыў адзіным багаццем кнігі

Вось ужо дзесяць гадоў, як пісьменнік Янка Сіпакоў застаўся ў сваіх кнігах — і тых, што падарыў, а найперш, у тых, што напісаў... А споўнілася б яму сёння 85 гадоў.

Грамадства

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

Як прайсці тэхагляд ва ўмовах ажыятажу?

«Ахвотных настолькі многа, што скончыліся бланкі».