Вы тут

Мечыслаў Гой: "Спадзяёмся, што водны шлях у Гродна будзе папулярны"


Бургамістр Аўгустова Войцэх ВАЛЮЛІК у свой афіцыйны візіт да суседзяў накіраваўся не аўтамабілем, а на байдарцы. Мэр Гродна Мечыслаў ГОЙ і старшыня гарадскога Савета дэпутатаў Барыс ФЁДАРАЎ сустракалі гасцей у раёне цэнтральнага пляжа на Нёмане.


Разам з кіраўніком адміністрацыі Аўгустова (дарэчы, шматразовым чэмпіёнам Польшчы ў веславанні на байдарках) водным шляхам паміж суседнімі гарадамі прайшлі вядомыя польскія весляры — у бязвізавым рэжыме, які ўстаноўлены Указам Прэзідэнта Беларусі для замежных грамадзян пры наведванні турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал» і прылеглых да яго тэрыторый.

— Сплаў польскай дэлегацыі паказаў, што водны шлях у Гродна існуе і, спадзяёмся, будзе запатрабаваны, — зазначыў Мечыслаў Гой.

— Магчымасць наведвання беларускай часткі Аўгустоўскага канала без віз адкрые яшчэ большыя перспектывы для ажыццяўлення сумесных турыстычных праектаў, і наш сплаў, думаю, стане для гэтага добрай рэкламай, — лічыць Войцэх Валюлік.

Гэтыя перспектывы суседзі падмацавалі пагадненнем аб супрацоўніцтве ў розных сферах. Зараз, напрыклад, рыхтуецца сумесны трансгранічны праект па будаўніцтве веласіпедна-пешаходных мастоў праз Нёман у Гродне і праз раку Нета ў Аўгустове, які будзе пададзены на конкурс праграмы міжнароднай тэхнічнай дапамогі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Да суседзяў — на байдарцы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».