Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка падпісаў распараджэнне пра абвяшчэнне Падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
За падрыхтоўку пятага Усебеларускага народнага сходу на высокім арганізацыйным узроўні падзяка аб'яўлена шэрагу службовых асоб, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта. Сярод іх намеснік прэм'ер-міністра Наталля Качанава, міністр эканомікі Уладзімір Зіноўскі, міністр культуры Барыс Святлоў.
Падзякі Прэзідэнта за плённую працу, высокі прафесіяналізм, асабісты ўклад у развіццё асобных кірункаў народнай гаспадаркі ўдастоены работнікі розных сфер. За высокае прафесіянальнае майстэрства і значны асабісты ўклад у прадухіленне і спыненне эканамічных правапарушэнняў Падзяка Прэзідэнта таксама аб'яўлена некаторым работнікам Камітэта дзяржкантролю.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!
Ідэнтычнасць праз спадчыну.
Беларусь — у тройцы лідараў па захваральнасці.