Вы тут

Наталля Эйсмант: вынас сцяга Расіі на Паралімпіядзе - пазіцыя дзяржавы


Вынас дэлегацыяй беларускіх спартсменаў сцяга Расіі на цырымоніі адкрыцця Параалімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанэйра з'яўляецца дзяржаўнай пазіцыяй. Аб гэтым БЕЛТА заявіла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант.


Яна адзначыла, што вынас сцяга ў час цырымоніі адкрыцця — ініцыятыва беларускай дэлегацыі. «Тым не менш падкрэслю, што гэта пазіцыя дзяржаўная, у тым ліку пазіцыя Прэзідэнта краіны, прэзідэнта Нацыянальнага алімпійскага камітэта, — заявіла Наталля Эйсмант. — Людзі з абмежаванымі магчымасцямі вельмі інтэрнацыянальныя, думаю, не будзе перабольшаннем сказаць, што параалімпійцы — гэта адна вялікая сям'я, незалежна ад нацыянальнасці чалавека. Менавіта таму абсалютна зразумелы гэты жэст нашых спартсменаў, і мы ў гэтым пытанні з расіянамі салідарныя цалкам».

Прэс-сакратар таксама сказала, што ніводнага факта, які даказвае прымяненне допінгу расійскімі параалімпійцамі, прад'яўлена не было, «а людзі, для якіх спорт — гэта больш, чым спорт, гэта ўсё іх жыццё, былі ад Параалімпіяды адхілены». «Вось гэта наша дзяржаўная пазіцыя і пазіцыя Прэзідэнта нашай краіны», — заявіла Наталля Эйсмант.

Загаловак у газеце: Знак салідарнасці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».