Вы тут

Аналіз крыві дапаможа загадзя выявіць рак


Навукоўцы распрацавалі рэвалюцыйны тэст, які дапаможа спрагназаваць развіццё анкалогіі за дзесяць гадоў да з'яўлення сімптомаў.


Біёлагі з брытанскага ўніверсітэта Суонсі называюць гэты аналіз «пажарным дэтэктарам»: падобна таму, як яго датчык рэагуе на часцінкі дыму, новы тэст распазнае змены ў крыві. Паводле слоў прафесара Гарэта Джэнкінса, лідара даследчай групы, мутацыі ў чырвоных крывяных цельцах пачынаюцца задоўга да таго, як пацыенту ставяць фатальны дыягназ. Просты аналіз крыві з пальца на працягу дзвюх гадзін вызначыць прысутнасць клетак з пашкоджаным «будаўнічым» бялком. У здаровага чалавека такіх клетак усяго некалькі на мільён, а ў будучых анкахворых — дзясяткі. Магчымасць вызначыць рак на такой ранняй стадыі дазволіць пазбегнуць хіміятэрапіі і апраменьвання і абысціся простай аперацыяй і прыёмам лекаў. Важна, што сабекошт гэтага аналізу невысокі — усяго 35 фунтаў стэрлінгаў. Зараз біёлагі рыхтуюцца праводзіць выпрабаванні свайго тэсту: калі ён апраўдае сябе, то праз дзесяць гадоў (або менш) будзе даступны на сусветным узроўні.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?