Вы тут

У Даніі знайшлі меч бронзавага веку


На паўночным захадзе дацкага вострава Зеландыя быў знойдзены старажытны бронзавы меч. Нягледзячы на 3000-гадовы ўзрост, яго 67-сантыметровае лязо ўсё яшчэ вострае.


Пара дацкіх археолагаў-аматараў Эрнст Крысціянсен і Ліс Тхеркілдсен выкарыстоўваюць любую магчымасць для таго, каб знайсці які-небудзь старажытны артэфакт. Адправіўшыся нядаўна на вячэрнюю прагулку, яны захапілі з сабой металашукальнік. Пачуўшы сігнал, што выдаваў прадмет, які знаходзіцца на глыбіні каля 30 см, сужэнцы вырашылі не даставаць яго самастойна. Археолагі звязаліся з прадстаўнікамі музея Vestsjælland і на наступны дзень вярнуліся на месца знаходкі разам з імі.

Засцярогі былі апраўданыя: пад зямлёй сапраўды знаходзіўся рэдкі прадмет — бронзавы меч агульнай даўжынёй 82 см, з даўжынёй клінка 67 см. Спецыялісты аднеслі зброю да ІV перыяду скандынаўскага бронзавага веку (прыблізна 1100—900 гг. да н.э.). Меч выдатна захаваўся: ён не толькі не страціў вастрыню, выразным застаўся і арнамент на яго рукаятцы.

Унікальная знаходка папоўніць лік экспанатаў музея. Варта адзначыць, што ў Даніі дагэтуль пастаянна знаходзяць сведчанні старажытных часоў. Нядаўна іншыя археолагі-аматары знайшлі тут найбуйнейшы ў гісторыі скарб вікінгаў.

Іван КУПАРВАС

hvir@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».