Вы тут

Рапсавы алей: суцэльная карысць


Харчовая каштоўнасць алеяў вызначаецца наяўнасцю ў іх поліненасычаных тлустых кіслот (лінолевай і ліналенавай), неабходных нашаму арганізму для пабудовы клетак, сінтэзу гармонаў, падтрымкі імунітэту, устойлівасці і эластычнасці сасудаў, змяншэння адчувальнасці арганізма да дзеяння ўльтрафіялету і радыеактыўнага выпраменьвання, яшчэ яны рэгулююць скарачэнне гладкай мускулатуры і выконваюць шмат іншых важных функцый.


У нашай краіне папулярным стаў рапсавы алей, які пачалі актыўна вырабляць з айчыннай сыравіны.

Сёлета спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра гігіены распрацавалі інструкцыю «Аптымізацыя тлушчакіслотнага складу рацыёнаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі», у якой рэкамендаваная частковая замена сланечнікавага алею соевым і рапсавым.

Рапсавы алей з'яўляецца адным з найбольш ужываемых у свеце — разам са сланечнікавым і соевым. Каштоўнасць яго ў тым, што ён багаты на вітамін Е і поліненасычаныя тлустыя кіслоты, якія спрыяюць умацаванню сценак сасудаў і зніжэнню ўзроўню халестэрыну ў крыві. Доўгі час захоўвае празрыстасць і не набывае непрыемнага паху пад уздзеяннем паветра. Карысныя вартасці лепш за ўсё захоўваюцца ў шкляной тары, у цёмным халаднаватым месцы. Па ўжыванні рапсавы алей падобны на сланечнікавы, аліўкавы, соевы. Яго выкарыстоўваюць для запраўкі салатаў з агародніны, смажання мяса, рыбы, бульбы, гатавання марынаду, маянэзу і іншых соусаў.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».