Вы тут

Плывец Ігар Бокій заваяваў «золата» на Параалімпійскіх гульнях у Рыа


Беларусь узяла першае «золата» на Параалімпіядзе ў Рыа.

У Беларусі з'явіўся свой Майкл Фэлпс — Ігар Бокій пяць разоў перамагаў на Параалімпійскіх гульнях у Лондане, а цяпер заваяваў «золата» і ў Рыа. Медаль стаў першым для нашай зборнай на спартыўным форуме, які праходзіць у Бразіліі.


Пераможным для беларуса стаў заплыў на 100 метраў батэрфляем у катэгорыі S13 (спартсмены з парушэннямі зроку). Ігар Бокій паказаў вынік у 53,85 секунды і пабіў сусветны рэкорд, які належаў яму самому. Найбліжэйшымі пераследнікамі сталі ўзбекі Кірыл Панкоў і Музафар Турсунхаджаеў.

«У нас не было ніякіх чаканняў ад заплыву, — цытуе беларускага чэмпіёна афіцыйны сайт Гульняў. — Мы проста зацята працавалі разам з трэнерам, і менавіта тут я змог выкласціся па максімуме, каб дасягнуць найлепшага магчымага выніку. Цяпер я нерваваўся значна больш, чым чатыры гады таму ў Лондане. На мне ляжаў цяжкі груз адказнасці, бо вельмі шмат людзей верылі ў мяне і спадзяваліся на поспех, я не хацеў іх расчараваць. Гэта падштурхоўвала мяне працаваць і працягваць паказваць добрыя вынікі. Мой трэнер заўсёды паўтарае адну фразу ўсім падапечным: «Каб перамагчы, ты павінен мець характар камікадзэ. Ты павінен ісці да канца і не звяртаць увагі на тое, што адбываецца вакол і ўнутры цябе».

Са знакавай перамогай Ігара Бокія павіншаваў Прэзідэнт краіны Аляксандр Лукашэнка, пра гэта паведамляе прэс-служба беларускага лідара.

Яраслаў ЛЫСКАВЕЦ

lyskavets@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Чэмпіён з характарам камікадзэ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.