Вы тут

Фізасобам выдзеляць месца для продажу сельгаспрадукцыі


У Мінску да восеньскіх кірмашоў ужо гатовыя. Усім, хто хоча прадаць сваю садавіну і агародніну, у сталіцы дадуць каля 5,5 тысячы месцаў. Толькі на рынках сталіцы для фізічных асоб ужо маецца 3 тысячы месцаў для рэалізацыі сельгаспрадукцыі. Астатнія месцы выдзеляць дадаткова. Таксама згодна з рашэннем Мінгарвыканкама гэтай восенню ў перыяд масавага збору ўраджаю і нарыхтовак фізічным асобам і фермерскім гаспадаркам будзе прадастаўлена магчымасць гандляваць з аўто на 195 пляцоўках, размешчаных у раёнах горада. А гэта дадаткова яшчэ каля 1 тысячы месцаў.


Акрамя таго, у Мінску працуюць 15 рынкаў, на якіх сельгаспрадукцыю разам з юрасобамі і індывідуальнымі прадпрымальнікамі могуць прадаваць і сялянскія, фермерскія гаспадаркі, а таксама фізасобы, што маюць лішкі вітаміннай прадукцыі з уласных участкаў. Пры гэтым з аўто магчыма рэалізоўваць яе на пяці рынках — Камароўскім, у Ждановічах, Чыжоўскім, ва Уруччы і «Ракаўскім кірмашы». Так, на Чыжоўскім рынку паводле эксплікацыі выдзелена 37 машына-месцаў. На Камароўскім рынку з аўтамашын продаж дазволены на пляцоўцы ў 10 месцаў. Таксама месца для рэалізацыі жывой рыбы ў сувязі з сезоннай незапатрабаванасцю часова перадалі пад продаж сельгаспрадукцыі. А гэта яшчэ 10 месцаў для фізічных асоб.

Начальнік упраўлення гандлю і паслуг Мінгарвыканкама Ніна ЕМЯЛЬЯНАВА адзначыла, што на ўсіх рынках горада пенсіянерам і інвалідам месцы для продажу сельгаспрадукцыі (да 20 кг) прадастаўляюцца бясплатна. На Камароўскім рынку штодзень каля 40 месцаў выкарыстоўваецца гэтай катэгорыяй грамадзян. На рынку ў Ждановічах маецца 369 машына-месцаў, з якіх ад 100 да 150 незапатрабаваны штодзень.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

krуzhеvісh@zvіаzdа.bу

Загаловак у газеце: Усе — на кірмаш!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».