Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы са старшынёй Следчага камітэта Расіі Аляксандрам Бастрыкіным.
«Я думаю, мы ў вас шмат чаму можам павучыцца. Вы ў нас можаце падгледзець нешта, таму што мы вельмі шмат зрабілі не толькі па рэформе папярэдняга следства, але і шмат зрабілі наогул, страсянуўшы праваахоўную сістэму ад міністэрстваў і ведамстваў да Вярхоўнага Суда», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.
«Мы вельмі моцна прыўзнялі следства, аснасціўшы іх. Але паралельна моцна прыпаднялі і Дзяржкамітэт судовых экспертыз — без яго нікуды, вельмі ўмацавалі яго матэрыяльную базу. Мы праводзім сёння вельмі добрыя даследаванні, перш за ўсё ў інтарэсах следства. Але я заўсёды кажу Івану Данілавічу (старшыні Следчага камітэта Беларусі Івану Наскевічу): абавязкова знайдзі з кіраўніком Следчага камітэта Расіі агульную мову, каб навучыцца тым перадавым метадам, якія існуюць у вас. Гэта будзе на карысць і нам, і вам. Я ў гэтым вельмі зацікаўлены», — падкрэсліў Прэзідэнт.
На сустрэчы было адзначана, што ведамствам неабходна развіваць практычнае ўзаемадзеянне, паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы. «Я вельмі спадзяюся, што такое ўзаемадзеянне будзе, таму што апошнім часам (не будзем казаць аб тэрарызме, хоць і гэта вельмі важна) у нас хапае свайго жулля — што ў Расіі, што ў Беларусі. Хацелася б, каб вы разам працавалі ў гэтым напрамку. Я перакананы, што ў нас гэта атрымаецца, — заявіў Прэзідэнт. — З майго боку вы заўсёды знойдзеце падтрымку і дапамогу. Мы гатовыя ў любы момант падставіць плячо, калі гэта неабходна».
У сваю чаргу Аляксандр Бастрыкін сказаў, што Следчы камітэт Расіі заключыў пагадненне аб супрацоўніцтве са Следчым камітэтам Беларусі практычна адразу ж пасля яго стварэння, і выказаў намер падчас рабочай сустрэчы яшчэ раз паглядзець «на нашу форму ўзаемадзеяння».
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!