Вы тут

5 гадоў таму быў запушчаны рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній


12 мільёнаў пасажыраў за пяць гадоў.

Сёння спаўняецца пяць гадоў з моманту адкрыцця на Беларускай чыгунцы рэгулярнага руху цягнікоў гарадскіх ліній. За гэты перыяд было перавезена каля 12 мільёнаў пасажыраў, паведамілі ў прэс-цэнтры магістралі.


У гэты дзень у 2011 годзе Беларуская чыгунка ў рамках укаранення новага фармату пасажырскіх перавозак адкрыла рэгулярны рух электрацягнікоў гарадскіх ліній па маршруце Мінск-Пасажырскі — Ждановічы — Беларусь (Заслаўе). У далейшым цягнікі гарадскіх ліній звязалі Мінск з Рудзенскам і Смалявічамі.

За мінулы перыяд новы від перавозак трывала заняў сваю нішу на транспартным рынку сталіцы. Пра гэта сведчыць устойлівая тэндэнцыя росту папулярнасці цягнікоў гарадскіх ліній. Так, у студзені-ліпені гэтага года імі перавезена больш за 2 мільёны пасажыраў, што на 9,5 працэнта перавысіла ўзровень аналагічнага перыяду мінулага года.

Сёння гарадскія лініі даюць пасажырам магчымасць у камфортных умовах і з мінімальнымі выдаткамі часу дабірацца з Заслаўя, Рудзенска і Смалявіч у Мінск і назад, а таксама ажыццяўляць перасадкі на іншыя віды грамадскага транспарту, тым самым забяспечваючы ўстойлівую сувязь жылых мікрараёнаў, прамысловых зон, а таксама гарадоў-спадарожнікаў Мінска і іншых населеных пунктаў, прылеглых да маршрутаў курсіравання цягнікоў гарадскіх ліній.

У лістападзе 2013 года быў адкрыты рэгулярны рух цягнікоў гарадскіх ліній на ўчастку Мінск — Рудзенск. У лістападзе 2015 года — да Смалявіч.

Працягваецца праца па далейшым развіцці гарадскіх ліній. Да 2020 года плануецца выканаць рэканструкцыю пасажырскай інфраструктуры на ўчастку Мінск-Пасажырскі — Койданава і арганізаваць курсіраванне цягнікоў гарадскіх ліній з ахопам двух гарадоў-спадарожнікаў, Фаніпаля і Дзяржынска. Таксама да 2020 го-
да плануецца набыць яшчэ чатыры саставы электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПГ.

Сёння перавозку пасажыраў забяспечваюць шэсць сучасных і камфартабельных электрацягнікоў гарадскіх ліній серыі ЭПГ вытворчасці кампаніі Stadler Bussnang AG.

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Загаловак у газеце: Новы фармат перавозак

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».