Вы тут

Як галасуюць на выбарах у Мінску


Выбарчыя ўчасткі №344 і 345 размешчаны у адной са сталічных гімназій у мікрараёне Сухарава.


Фота: БЕЛТА

Ужо з 8 гадзін раніцы сюды прыходзяць адказныя грамадзяне, каб аддаць свой голас за кандыдата, у якога вераць. Да адкрыцця участкаў з'явіліся пераважна дарослыя мужчыны,  бліжэй да абеду прыходзяць цэлымі сем'ямі, бяруць з сабой дзяцей. Нягледзячы на сур'ёзнасць падзеі, тут пануе атмасфера свята.

Ужо на падыходзе да гімназіі чуецца песня "Мы разам", якая выконваецца звонкімі дзіцячымі галасамі. Гэта святочны канцэрт, падрыхтаваны вучнямі-актывістамі. У праграме - песні пра Беларусь і сям'ю, танцавальныя нумары. З асаблівым энтузіязмам да арганізацыі мерапрыемства падышлі старшакласнікі, якія блізка знаёмы з дзейнасцю моладзевай палаты, таму пра выбары ведаюць не па чутках.

Дзяўчаты Алёна і Вольга прызнаюцца, што ўжо гатовыя былі б зрабіць свой выбар. Аднак ім, ў адрозненне ад 18-гадовай Марыны, якая прыйшла галасаваць разам з бацькамі, прыйдзецца яшчэ пачакаць. Нягледзячы на ўзбадзёрванні, прыкметна, што дзяўчына хвалюецца: "Я ж выбіраю, абапіраючыся толькі на свае ўласныя ўражанні. А раптам чалавек ён добры, а палітык дрэнны?"

Тым часам каля стэндаў з апісаннем кандыдатаў збіраюцца людзі. У натоўпе жартуюць: "Добра, што кандыдатаў усяго трое. Не трэба будзе шмат чытаць". Жарты жартамі, аднак бяздумна не галасуе ніхто: многія прыходзяць, ужо вызначыўшыся з выбарам: сваю ролю выканала агітацыйная кампанія, астатнія - уважліва вывучаюць кароткую біяграфію і праграмы кандыдатаў.

Пасля галасавання для многіх ужо стала традыцыяй наведванне буфета. На прылаўках - разнастайнасць блюд, якая задаволіць нават самага пераборлівага пакупніка. Тыя, хто галасуе на гэтым участку ўжо не першы раз, нават ідуць за канкрэтнымі стравамі. Да прыкладу, на пячоначны рулет ад загадчыцы сталовай некаторыя запісваюцца загадзя.

Для дзяцей, у руках у якіх шарыкі ў колер нацыянальнага сцяга, вялікі выбар прысмакаў. "Мама, а калі мы зноў пойдзем на выбары? Тут так класна!", - смакуючы булачку, пытаецца хлопчык гадоў чатырох-пяці. Жанчыны ў чарзе абмяркоўваюць, што для іх гэта таксама сапраўднае свята: не трэба гатаваць нядзельны абед.

Многія прыходзяць у спартыўнай вопратцы: яны альбо раней вярнуліся з лецішчаў, альбо адпраўляюцца пасля на прыроду. Акрамя таго, каля ўваходу ў гімназію арганізаваны спартыўныя гульні для ўсёй сям'і.  

Кірыл, выкладчык ВНУ, які прыйшоў на выбары з двума сынамі-школьікамі, дзеліцца сваімі ўражаннямі: “Парламенцкія выбары - гэта вельмі важная падзея ў жыцці дзяржавы. Ні ў якім разе нельга недаацэньваць яе значнасць. Таму для прыцягнення выбаршчыкаў трэба выкарыстоўваць усе даступныя спосабы. На мой погляд, правядзенне паралельна мерапрыемстваў, накіраваных на аб'яднанне сем'яў, - выдатная ідэя, бо дзяржава пачынаецца з сям'і. Мы ўжо пагулялі ў футбол, зараз плануем паўдзельнічаць у спаборніцтвах”.

Дар’я Каско

kasko@zviazda.by

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».