Вы тут

На выбарчым участку ў Беларускім пасольстве ў Пекіне частавалі блінамі


На выбарчым участку ў Беларускім пасольстве ў Пекіне частавалі блінамі, якія прыгатавалі жонкі дыпламатаў.


Дзеля таго, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак – узяць удзел у парламенцкіх выбарах --  студэнт чацвёртага курса Пекінскага ўніверсітэта мінчанін Артур Пашкоўскі да Беларускага пасольства дабіраўся больш за гадзіну. Аднак ён ні на хвіліну не задумваўся пра тое, як правесці першую палову нядзелі 11 верасня, і з радасцю акунуўся ў атмасферу радзімы, якую стварылі на невялікай беларускай тэрыторыі ў Кітаі супрацоўнікі замежнай установы нашай краіны. Ля ўваходу ў пасольства гучалі беларускія народныя песні, гасцей сустракалі маладыя людзі ў беларускіх строях, само галасаванне праходзіла ў Беларускай зале, а на тэрасе тых, хто ўжо аддаў свой голас за таго або іншага кандыдата ў дэпутаты, чакаў стол з чаем, беларускімі цукеркамі, дамашнім печывам і блінамі з розным начыннем, якія прыгатавалі жонкі беларускіх дыпламатаў. Ля інфармацыйнага стэнда з біяграфіямі кандыдатаў у дэпутаты можна было пачуць беларускую мову.  Але галоўнае, канешне, тое, што ў доме №1 на вуліцы Жытань Дун І Цзе, у раене парка старажытнага Жытань  панавала сапраўды шчырая, святочная  і вельмі ўтульная атмасфера.

Мы звязаліся з грамадзянамі Беларусі, якія стаяць на консульскім уліку, правялі інфармацыйную кампанію: напісалі пісьмы, разаслалі запрашэнні, пазванілі па тэлефоне. Гэта некалькі дзясяткаў чалавек. Паведамілі, што для галасавання створаны выбарчы участак, выбарчая камісія, паведамілі адрас і час для галасавання. Такім чынам, мы ведалі, хто жадае і мае магчымасць прыйсці сёння ў пасольства, – расказаў “Звяздзе” старшыня ўчастковай камісіі № 728 Сяргей ВЯРГЕЙЧЫК. -- Кітай – вялізны, многа нашых грамадзян знаходзіцца ў іншых гарадах, і на жаль, не ва ўсіх атрымалася прыехаць. Аднак працэнт яўкі на сярэдзіну дня выбараў аказаўся досыць вялікі, і гэта традыцыйна для Пекіна. Сюды прыходзяць дружна, весела, з задавальненнем. Да таго ж, 17 чалавек, у тым ліку, група беларускіх спецыялістаў, якая сёння знаходзіцца ужо далёка ад Пекіна, прагаласавала датэрмінова.

"У нядзелю сярод выбаршчыкаў у Беларускім пасольстве ў Пекіне былі таксама беларускія ўдзельнікі семінару па дзяржаўна-адміністратыўнаму кіраванню для дзяржслужачых сярэдняга і вышэйшага звяна дзяржаў – членаў Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва, які праходзіць у гэтыя дні ў Нацыянальным адміністратыўным інстытуце КНР.  Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у КНР Кірыл Руды гасцінна сустрэў гасцей і правёў экскурсію па тэрыторыі пасольства, а пасля галасавання пагутарыў з удзельнікамі семінару ў Кітайскай зале".

Так рана я яшчэ ніколі не галасавала ў сваім жыцці, -- падзялілася ўражаннямі дырэктар фонду “Гомельаблмаёмасць” Кацярына ЗЯНКЕВІЧ. – У Гомелі было пяць гадзін раніцы, калі я на другім канцы кантынента апусціла бюлетэнь ў скрыню. Вельмі рада, што маю магчымасць браць удзел у жыцці роднай краіны за сем тысяч кіламетраў ад  дому.

Дарэчы, ад ШОС у Беларусь з’ехала вялікая група назіральнікаў на чале з генеральным сакратаром арганізацыі, што сведчыць пра узаемны інтарэс нашай краіны і гэтай міжнароднай арганізацыі, лічыць Сяргей Вяргейчык.

Выбарчы ўчастак №728 прыпісаны да Купалаўскай выбарчай акругі, і тым, хто ў гэтыя дні наведаў Беларускае пасольства ў Пекіне з мэтай удзелу ў выбарах, трэба было выбіраць паміж дырэктарам прыватнага прадпрыемства “Уладтрансаўта”, ліберал-дэмакратам Уладзімірам Ладуцькам, беспартыйным намеснікам дырэктара сталічнай школы №118 Вадзімам Панасевічам, намеснікам дырэктара “Мінсктранс”, камуністам Русланам Фурсам  і намеснікам генеральнага дырэктара “Камунаркі”, членам Беларускай патрыятычнай партыі Таццянай Сайганавай. На інфармацыйным стэндзе ў пасольстве паведамлялася таксама, што адзін з кандыдатаў -- Уладзімір Талстыка -- зняў сваю кандыдатуру.

Працэс выбараў у Беларускім пасольстве ў Пекіне знімала кітайскае тэлебачанне.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА, г. Пекін

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.