Вы тут

“Бярозка” ў гасцях у вучняў мінскай гімназіі № 30


    “Бярозка” ў гасцях у вучняў мінскай гімназіі № 30

Не першы раз рэдакцыя чассопіса “Бярозка” завітвае ў госці да вучняў трыццатай мінскай гімназіі і заўсёды такія сустрэчы праходзяць вельмі цікава і змястоўна.

Вось і зараз, 5 верасня, на самым пачатку новага навучальнага года, у гімназію № 30 прыйшлі: галоўны рэдактар часопіса “Бярозка, Святлана Дзянісава, намеснік галоўнага рэдактара, дзіцячы пісьменнік, Генадзь Аўласенка, а таксама беларускі пісьменнік Алесь Гібок-Гібкоўскі, які таксама шмат піша для дзяцей і падлеткаў.



У актавай зале гімназіі на сустрэчу з “бярозкаўцамі” сабраліся вучні 5-6 класаў гімназіі. Гэта якраз той узрост, з якога і пачынаецца знаёмства падлеткаў з часопісам “Бярозка”, і менавіта з гэтага пачаў сваю гутарку з прысутнымі Генадзь Аўласенка. Ён адзначыў, што часопіс “Бярозка” не толькі з’яўляецца адзіным беларускамоўным часопісам для падлеткаў – аматараў роднага слова, але і аўтарамі ягонымі ў значнай ступені з’яўляюцца самі вучні. І таму навучэнцы 30-й мінскай гімназіі таксама могуць стаць не толькі актыўнымі чытачамі “Бярозкі”, але і аднымі з аўтараў свайго часопіса. А потым Генадзь Аўласенка пазнаёміў прысутных са сваімі вершаванымі творамі для дзецей.

Святлана Дзянісава, у сваю чаргу, расказала вучням, якія цікавыя і разнастайныя рубрыкі маюцца ў сучаснай “Бярозцы”, прычым, асаблівае ажыўленне ў зале выклікала паведамленне аб “няштатным супрацоўніку” часопіса, прывідзе Аркашы, які па начах вартуе рэдакцыю і, адначасова, стварае 13-ю старонку для кожнага нумара “Бярозкі”.



Ну, а напрыканцы сустрэчы перад вучнямі выступіў пісьменнік Алесь Гібок-Гібкоўскі, які крыху расказаў прысутным аб сваёй творчасці, а потым прачытаў для іх уласныя вершы і пераклады.



 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».