Вы тут

Выбары адбыліся: прагаласавалі 5,2 млн грамадзян


Гэта 74,8% ад усіх выбаршыкаў. «Лічбы гэтага года амаль супадаюць з данымі мінулых парламенцкіх выбараў: розніца складае — 0,2% (вынік 2012 года — 74,6%)», — адзначыла ўчора старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія ЯРМОШЫНА на выніковай прэс-канферэнцыі ў Палацы Рэспублікі. Дэпутаты выбраны па ўсіх 110 акругах. З іх 38 жанчын, што складае 34%. Гэта на 9 чалавек больш, чым у мінулым складзе парламента.


Сям'я Па­хо­мен­каў з Ві­цеб­ска пра­га­ла­са­ва­ла з са­май  ра­ні­цы, амаль ад­ра­зу  пас­ля ад­крыц­ця ўчаст­ка.

Сярод дэпутатаў новага склікання з'явіліся такія вядомыя людзі, як Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Аўстрыйскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Харватыя па сумяшчальніцтве Валерый Варанецкі; дырэктар Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра отарыналарынгалогіі Людміла Макарына-Кібак; член Савета Рэспублікі Ігар Марзалюк і іншыя. У парламенце будуць прадстаўлены Ліберальна-дэмакратычная партыя (1 дэпутат), Беларуская патрыятычная партыя (3), Аб'яднаная грамадзянская партыя (1), Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці (3), Камуністычная партыя (8).

Паўторна выбрана 28 дэпутатаў, сярод іх і старшыня Палаты прадстаўнікоў мінулага склікання Уладзімір Андрэйчанка. У Брэсцкай вобласці другі раз выбраны 4 чалавекі, у Віцебскай — 5, у Гомельскай — 7, у Гродзенскай — 3, у Мінскай — 3, у Магілёўскай — 1, у сталіцы — 5.

Дзень выбараў у Цэнтрвыбаркаме прайшоў дастаткова спакойна: паступілі толькі 32 пісьмовыя звароты. У асноўным яны звязаны з неўключэннем выбаршчыкаў у спісы, з адсутнасцю запрашэнняў прыйсці на выбарчыя ўчасткі. Паступілі і 53 вусныя звароты, у асноўным з горада Мінска.

Плануецца, што канчатковыя вынікі выбараў будуць падведзены ў пятніцу. На працягу 30 дзён (апошні тэрмін 10 кастрычніка) адкрыецца першая сесія Палаты прадстаўнікоў. Верхняя палата парламента будзе выбрана дэпутатамі мясцовых Саветаў. Сходы мясцовых Саветаў адбудуцца сёння, 13 верасня, ва ўсіх рэгіёнах Рэспублікі Беларусь.

Надзея АНІСОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Палацы, паркi, сядзiбы. На Брэстчыне вядзецца вялiкая работа па аднаўленнi гiсторыка-культурных аб'ектаў

Адным з першых у вобласцi пачалi рэстаўрыраваць велiчны палац Сапег у Ружанах.

Грамадства

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Шопiнг з дапоўненай рэальнасцю. Тэхналогii 3D-мадэлявання адкрыюць новы фармат гандлю

Наша краiна займае трэцяе месца ў сваiм рэгiёне па колькасцi бескантактавых транзакцый.

Грамадства

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Неспадзяваныя падарожжы. Як не згубiцца ў лесе?

Цёплае i вiльготнае надвор'е, якое вось ужо чацвёрты тыдзень з невялiкiмi перапынкамi пануе ў Беларусi, штурхае да таго, каб пайсцi ў лес.