Вы тут

“Тыдзень спорту і здароўя” стартуе 14 верасня


Арганізатарамі рэспубліканскага фестывалю выступаюць Міністэрства адукацыі сумесна з Нацыянальным алімпійскім камітэтам Рэспублікі Беларусь і Міністэрствам спорту і турызму пры актыўнай падтрымцы культурна-спартыўнага комплексу "Мінск-Арэна" і федэрацый (асацыяцый) па відах спорту.


 

Асноўныя мерапрыемствы адкрыцця фестывалю пройдуць 14 верасня з 14.00 да 18.00 на прылеглай да комплексу "Мінск-Арэна” тэрыторыі (праспект Пераможцаў, 111). Чакаецца, што ва ўрачыстасцях возьмуць удзел міністр адукацыі Міхаіл Жураўкоў, міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко, віцэ-прэзідэнт Нацыянальнага алімпійскага камітэта, дырэктар комплексу "Мінск-Арэна” Мікалай Ананьеў, першы сакратар ЦК БРСМ Андрэй Белякоў і славутыя спартсмены.

Праграма спартыўнага свята ўключае “Маладзёжны флэш-моб "Беларусь -- гэта мы”, паказальныя выступленні па фрыстайлу і чэрлідынгу, майстар-класы па футболе, валейболе, гандболу, настольным тэнісе, веласпорту, хуткасным бадмінтоне, фехтаванні, грэка-рымскай барацьбе і іншых відах спорту. Таксама пройдуць міні-турніры па стрытболе, стрыт-варкауту, будуць арганізаваныя спаборніцтвы сярод малодшых школьнікаў па дзіцячай лёгкай атлетыцы, адбудзецца прэзентацыя  дзейнасці фізкультурна-спартыўных цэнтраў дзяцей і моладзі сталіцы. Прадугледжана таксама праца фітнес-пляцоўкі і канцэртная праграма.

Рэспубліканскі спартыўны фестываль ахопіць не толькі сталіцу – ён распаўсюдзіцца на ўсе рэгіёны.  Цягам тыдня паўсюдна будуць праходзіць  майстар-класы па алімпійскіх відах спорту, марафоны спартыўных танцаў, аэробікі, чэрлідынгу, паказальныя выступленні навучэнцаў устаноў дадатковай адукацыі і спецыялізаваных вучэбна-спартыўных устаноў, камандныя спаборніцтвы, спартыўныя святы для шматдзетных сем'яў "Здаровы я - здаровая сям'я!",  “Урокі чэмпіёнаў” з запрашэннем на іх пераможцаў і прызёраў чэмпіянатаў свету, Еўропы, Алімпійскіх гульняў. Таксама будуць арганізаваныя азнаямленчыя экскурсіі па фізкультурна-спартыўных збудаваннях, віктарыны, конкурсы па прапагандзе алімпійскага руху, маладзёжныя ток-шоу, брэйн-рынгі "Фізкультура - спорт - здароўе", "Беларусь алімпійская" і іншыя.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».