Вы тут

Першы адкрыты робататэхнічны фестываль пройдзе ў Мінску


“РобаФэст-Беларусь” будзе доўжыцца тры дні (з 16 па 18 верасня) і стане пляцоўкай, на якой удзельнікі змогуць пагутарыць з вядучымі сусветнымі экспертамі ў сферы робататэхнікі, інавацый і інфармацыйных тэхналогій, прадставіць свой вопыт; пазнаёміцца ​​з апошнімі распрацоўкамі маладых навукоўцаў і прадпрымальнікаў Беларусі, паспяхова запусціць  стартапы ў сферы робататэхнікі і інфармацыйных тэхналогій.


 

Арганізатарамі фестывалю "РобаФэст-Беларусь” выступаюць Міністэрства адукацыі Адукацыйны цэнтр ПВТ, Мінскі дзяржаўны палац дзяцей і моладзі і Рэспубліканскі цэнтр інавацыйнага і тэхнічнай творчасці.

У рамках фестывалю адбудуцца дзіцячы Робахакатон (у трох узроставых катэгорыях — да 12 гадоў, 13 — 14 гадоў і 15 — 17 гадоў), спаборніцтвы беспілотных лятальных апаратаў, Roborace, CodeWheels, "Роба Сумо" і спаборніцтвы па нейрапілатаванні,

Усе ахвотныя змогуць наведаць майстар-класы і паслухаць навукова-папулярныя лекцыі па робататэхнічнай творчасці. Таксама ўсе тры дні будуць працаваць інтэрактыўная выстава і адкрытыя пляцоўкі для тэхнамейкерства, на якіх дзецям будзе прапанавана сабраць робата ці дрона,  змайстраваць робата з паперы і кардона, зрабіць і запусціць уласную ракету, правесці навуковы эксперымент, стварыць 3D-мадэль і раздрукаваць яе.

Усе асноўныя мерапрыемствы будуць праходзіць у Мінскім дзяржаўным Палацы дзяцей і моладзі (г.Мінск, Старавіленскі тракт, 41).

“Робафэст” дазволіць удзельнікам далучыцца да свету навукі і тэхнікі, атрымаць не толькі новыя веды аб перспектыўных кірунках тэхнічнай творчасці, але і мора станоўчых эмоцый.

Надзея НІКАЛАЕВА

nikalaeva@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?