Вы тут

Красамоўныя жэсты, альбо Як зразумець румынскіх акцёраў?


Усё проста: трэба ўважліва глядзець, прынамсі, калі на сцэне тэатр «Passe-Partout Dan Puric».  Таму што ён працуе праз рухі і жэсты, нездарма ж спектакль, які можна было пабачыць у Маладзёжным тэатры ў Мінску, мае назву “Не словы”. Адзін паказ прайшоў у сталіцы – але пад крыкі “Брава!” і з абмеркаваннем зацікаўленых спецыялістаў. Ёсць пра што паразважаць: пры тым, што ў нас ёсць асобны фестываль пластычных таэтраў, але нельга сказаць, што наш глядач спешчаны вялікай колькасцю спектакляў, створаным у гэтым кірунку. Таму далей жыхарам Брэста варта сачыць за афішай тэатральнага фестывалю “Белая вежа”: гэты румынскі калектыў накіроўваецца туды.


Надзвычайны і паўнамоцны Пасол Румыніі ў Беларусі Віарэл Машану прадстаўляючы калектыў, адзначыў:

— За год, які я знаходжуся ў Беларусі, удалося пабачыць тут шмат прыгожых, знакавых мясцін, пазнаёміцца з цікавымі асобамі. Але так адбываецца, што сяброўскія адносіны, якія складваюцца, так ці інакш звязаныя з культурным жыццём у Беларусі. Гэта наш чацвёрты культурны праект, рэалізаваны ў Беларусі, і першы ў галіне тэатра. Прыватныая тэатральная кампанія «Passe-Partout Dan Puric» з Бухарэста добра вядомая ў Румыніі. Яе стваральнік і рэжысёр Адрыан Нор ужо знаёмы аматарам музыкі – ён прыязджаў у Беларусь і выступаў у складзе гітарнага трыо. Спектакль “Не-словы” – гэта спалучэнне сцэнічнага мастацтва, музыкі і танца.

Без словаў можна выказаць шмат: і гэтае “шмат” расцягваецца больш чым на паўтары гадзіны, якія доўжыцца прадстаўленне. Яно складаецца з безлічы асобных эпізодаў, падгледжаных, заўважаных, тых, што немагчыма было абысці і не запомніць: з іх складаецца жыццё. Не нейкага асобнага чалавека – тут няма сюжэту з нейкім героем, дакладным развіццём дзеяння. Як у калейдаскопе мяняюцца эпізоды, за кожным з якіх – думка ці захапленне, трапнае асэнсаванне ці рэмінісцэнцыя. І эмоцыі, якія далучае кожны глядач. А яны часам б’юць у патрэбныя кропкі, такжа дакладна, як і словы – таму іх можна прытрымаць пры сабе, раскласці на літары, якія развеяць у паветры. Сэнс складзецца ўсё адно.

Пра тое, які наш сучаснік, што існуе ў суцэльнай мітусні? Што робіць яго чалавекам, а што – супергероем? Пагадзіцеся, часам нашы сучасныя героі доўга спрачаюцца пра тое, хто будзе ратаваць чалавека ў небяспецы, ажно да той пары, калі гэты чалавек не ўратуе сябе сам. А хто думаў, як выглядае папулярны сёння фаст-фуд? Ці не значыць гэта “хуткае харчаванне”? А калі так, то такой ежы (няхай пры падачы яна выглядае смагча), лёгка не заўважыць. А ці лёгка заўважыць, калі нараджаецца каханне? Эгнергетыя гэтага пачуцця такая моцная, што нават дажджавыя хмары пачынаюць размнажацца – каб затрымаць пару пад адным парасонам даўжэй. А ёсць моманты, калі каханне можа не нараджацца, напрыклад, калі нехта з пары моцна закаханы ў самога сябе – тут няма што рабіць другому. 

А ці здольныя кахаць прывіды?.. Вельмі тонка, з гумарам пададзеныя гісторыі, якія пасля спектаклю ўзнікаюць у памяці: як жа гэта зроблена – з фантазіяй і густам. На сцэне ўсяго чатыры акцёры, але за кожным – шмат вобразаў. Пластычнае вырашэнне дапамагае звязаць у адной кропцы і розныя прасторы: свет рэальных людзей перакрыжоўваецца са светам ценяў (і яшчэ не вядома, які рухае дзею) ці віртуальнай прасторай, у якую паступова сыходзяць героі і нават выканаўцы.  Усё адносна. Але калі па-мастацку, з любоўю да гледача, то рассоўваюцца прасторы. Нават межы… становяцца пластычнымі.

Ларыса ЦІМОШЫК.

Фота Канстанціна ДРОБАВА.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».