Вы тут

Кітайская сям'я пражыла паўстагоддзя ў пячоры


Лян Цзыфу і Лі Суіні выгадавалі чацвярых дзяцей у пячоры, дзе жывуць 54 гады. 


Пячора знаходзіцца каля горада Наньчун ў паўднёва-заходняй кітайскай правінцыі Сычуань, паведамляе "Жэньмінь жыбаа" анлайн". Пара пераехала ў пячору пасля таго як ажаніліся, паколькі не маглі дазволіць сабе купіць дом. Зараз тут тры спальні, кухня, гасцёўня і нават свінарнік. 

Мясцовыя ўлады спрабавалі пераканаць "пячорнікаў" пераехаць у лепшае месца, аднак яны адмовіліся, бо ўжо прывыклі да такога жыцця. Улетку тут прыемная прахалода, а зімой цёпла. Аднак, муж з жонкай прызналіся, што яны часам "адчуваюць сябе адзінокімі", пасля таго, як дзеці выраслі і раз'ехаліся.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».