24 Верасень, панядзелак

Вы тут

Ці выйграе спажывецкая каперацыя бітву за пакупніка?


Згадваю, як мае землякі гадоў трыццаць-сорак таму збіраліся каля вясковай крамы: чакалі, калі прывязуць хлеб. Той хлеб з вялікай нацяжкай можна было назваць хлебам. Непрывабны на выгляд, шэры, нясмачны. Але яго бралі. Бедны асартымент прымушаў разбіраць тое, што прапаноўвалі гандляры. Зрэшты, у тыя часы спажывецкай кааперацыі не было з кім канкурыраваць.


Стар­шы­ня Ба­ры­саў­ска­га рай­спа­жыў­са­ю­за  Алег Яраш з па­куп­ні­ка­мі.

Цяпер у гандаль прыйшлі новыя гульцы — прыватнікі, сеткавыя крамы. Ды і сельскі пакупнік стаў больш патрабавальным, хоча, каб і ў вёсцы быў разнастайны асартымент якасных прадуктаў, і абслугоўванне, як у горадзе. Карэспандэнт «МС» пабывала ў Барысаўскім раёне і паглядзела, як тут працуе спажывецкая кааперацыя, якія змены адбыліся ў абслугоўванні вяскоўцаў, ці ўдаецца канкурыраваць з гандлем іншых формаў уласнасці.

На колах, але не аўтакрама

У вёсцы Селітранка стацыянарную краму закрылі некалькі гадоў таму: не змаглі знайсці прадаўца. У вёску пусцілі аўтакраму. І тое добра, не трэба ехаць у райцэнтр па кожную дробязь. А 18 жніўня замест аўтакрамы ў Селітранку прыйшоў аўтамагазін.

— Перасоўны магазін самаабслугоўвання ўкамплектаваны на аснове аўтобуса «ПАЗ» з выкарыстаннем дэталей беларускай вытворчасці, — расказаў Ігар Мінгазаў, кіраўнік кампаніі «Русаўтапрам», якая працуе ў Барысаве. — Пры яго пераабсталяванні ўлічвалі пажаданні гандлёвых работнікаў. У прыватнасці, зрабілі нізкія высоўныя прыступкі, якія дазваляюць падняцца ў салон нават старому нямогламу чалавеку. Улічылі таксама прапановы па размяшчэнні халадзільнага абсталявання, паліц. Прадугледжана тут і аўтаномнае незалежнае электразабеспячэнне на чацвёра сутак. У салоне ёсць электронная вага, сейф, умывальнік з гарачай вадой, гандлёвая зала аддзелена турнікетам ад касіра. Тавар кожнай групы размешчаны ў асобных секцыях: рыба, каўбасы, мяса птушкі... У такога аўтобуса шмат пераваг перад аўтакрамай. Па-першае, дзякуючы канструкцыі шасі тавар тут не траўмуецца нават на разбітых дарогах. Па-другое, пакупнік мае магчымасць зайсці, так бы мовіць, у гандлёвую залу, агледзець прадукты, праверыць тэрмін захоўвання і выбраць тое, што яму даспадобы.

Прыстасаваць гэтую цуда-машыну можна і пад іншыя мэты. Напрыклад, пад міні-кавярню. На Міншчыне праводзіцца шмат культурна-масавых мерапрыемстваў. Калі знянацку наведвальнікаў засцігне дождж, тут можна схавацца ад непагадзі, сагрэцца кавай або гарбатай, перакусіць.

Адначасова ў магазін могуць зайсці тры-чатыры чалавекі. Таццяна Валасач і Лілія Казак ужо набылі ўсё неабходнае і, задаволеныя, саступаюць месца іншым.

— Што купілі? — цікаўлюся ў іх.

— Усяго пакрысе. Тут ёсць усё неабходнае: кураціна, каўбасы, алей, крупы, мука, макарона, рыба, хлеб, кандытарскія выбары, смятана, малако, цукеркі... Усяго не пералічыш. Бываюць, праўда, і незадаволеныя асартыментам. Напрыклад, камусьці не хапае пэўнага гатунку тварагу або малака, якое ён любіць. Але ж ніякай бяды ў гэтым няма, вазьмі іншае. А на наш розум, лепш аўтамагазін, чым ніякага.

Міні-магазін абслугоўвае 30 населеных пунктаў, нават заходзіць у вёску Міхайлава ў 15 кіламетрах ад Селітранкі, дзе пастаянна жыве толькі адна Раіса Тумар.

— Мы збіраем даныя, аналізуем маршруты для таго, каб вытрымліваць графікі наведвання кожнага населенага пункта, вывучаем попыт пакупнікоў. З улікам гэтага будзем пашыраць асартымент за кошт прадукцыі розных вытворцаў, — кажа старшыня Барысаўскага райспажыўсаюза Алег Яраш.

У цэлым жа эксперымент удаўся. Калі дзённая выручка звычайнай аўтакрамы — 800 рублёў за дзень, то ў магазіна на колах — 1200 рублёў. Каштуе перасоўны аб'ект 110 тыс. рублёў, набылі яго ў лізінг пад нізкую працэнтную стаўку. Для параўнання: звычайная аўтакрама з такімі ж тэхнічнымі параметрамі абыходзіцца больш як у 150 тыс. рублёў. Плануецца, што новы магазін акупіцца праз два гады.

Усяго ў сістэме райспажыўсаюза 6 аўтакрам, якія абслугоўваюць 150 вёсак Барысаўскага раёна. Мяркуецца набыць яшчэ 6-7, што дазволіць палепшыць забеспячэнне вясковых жыхароў.

У кра­ме «Род­ны кут», што ў вёс­цы Вя­лі­кая Уха­ло­да,  час­та ла­дзяц­ца ак­цыі.

І «сса­бой­ку» ра­за­грэ­лі

У вёс­цы Вя­лі­кая Уха­ло­да ма­га­зін «Род­ны кут», што на­ле­жыць Ба­ры­саў­ска­му рай­спа­жыў­са­ю­зу, ка­рыс­та­ец­ца асаб­лі­вай па­пу­ляр­нас­цю. Вяс­коў­цы збі­ра­юц­ца тут не толь­кі каб на­быць ад­па­вед­ны та­вар, але і каб да­ве­дац­ца апош­нія на­ві­ны.

У ганд­лё­вай за­ле — аку­рат­на вы­кла­дзе­ныя та­ва­ры, ві­даць ад­ра­зу, што тут па­пра­ца­ва­лі пра­фе­сі­я­на­лы. У сет­ка­вых кра­мах мя­не раз­драж­няе, на­прык­лад, па­ста­ян­ная штур­ха­ні­на па­куп­ні­коў, сноў­дан­не па за­ле раз­воз­чы­каў та­ва­ру. А тут пра­стор­на, свет­ла, утуль­на. Ды і пра­даў­цы заў­сё­ды мо­гуць па­ра­іць па­куп­ні­кам, што лепш вы­браць. Асар­ты­мент­ны пе­ра­лік, на мой по­гляд, ня­дрэн­ны: прад­стаў­ле­на па не­каль­кі ві­даў вы­ра­баў ад­ной гру­пы: мяс­ных, рыб­ных, каў­бас­ных, кру­пя­ных ды ін­шых. Ёсць і гас­па­дар­чы ад­дзел.

— Мы вы­ву­ча­ем по­пыт па­куп­ні­коў, ста­ра­ем­ся за­каз­ваць больш пра­дук­таў, якія лепш рас­куп­ля­юц­ца. Доб­ра ідуць ва­ра­ныя каў­ба­сы, са­сіс­кі, пель­ме­ні — тое, што тан­ней, — уво­дзіць у курс спра­вы за­гад­чы­ца Тац­ця­на Круг­лік. — А каб пра­дук­ты не пса­ва­лі­ся, пра­во­дзім ак­цыі і дні зні­жак.

Част­ка па­мяш­кан­ня ад­ве­дзе­на пад ка­фе­тэ­рый. Тут мож­на пе­ра­ку­сіць, вы­піць со­ку, ка­вы або чаю.

За сто­лі­кам, на­кры­тым бе­ла­снеж­ным аб­ру­сам, раз­мяс­ці­ла­ся сям'я з дзі­цем.

— Еха­лі ў Ба­ры­саў, па да­ро­зе вы­ра­шы­лі за­зір­нуць у кра­му, каб ку­піць мі­не­рал­кі. А тут, аказ­ва­ец­ца, ка­фе­тэ­рый ёсць. Вось пры­се­лі пе­рад­ых­нуць, за­ка­за­лі чай, а гас­цін­ныя пра­даў­цы на­ват ра­за­грэ­лі нам «сса­бой­ку» ў мік­ра­хва­лёў­цы, — за­да­во­ле­ны вы­пад­ко­выя на­вед­валь­ні­кі.

Які ж стол без хлеба?

«А за што ты дзя­цей са­бра­ла?»

У двух кро­ках ад кра­мы мес­ціц­ца пры­ёма-на­рых­тоў­чы пункт. Тут шмат лю­дзей з вёд­ра­мі, мя­ха­мі, ко­шы­ка­мі. Хтось­ці пры­вёз пра­дук­цыю, вы­ра­шча­ную на аса­біс­тым пад­вор­ку, а нех­та — да­ры ле­су.

Жу­ра­ві­ны пры­ма­юць па 1,5 руб­ля за кі­ла­грам, брус­ні­цы — па 1,2 руб­лі, час­нок — па 4 руб­лі, слі­вы і гру­шы — па 3 руб­лі, чар­на­плод­ную ра­бі­ну і яб­лы­кі та­вар­ныя — па 2 руб­лі.

— Гэ­ты год ура­джай­ны на яб­лы­кі. Без­умоў­на, доб­ра, што не трэ­ба ду­маць, ку­ды іх па­дзець. Але ж... цэ­ны. Апад дык на­огул каш­туе ўся­го 5 ка­пе­ек за кі­ла­грам, хоць на смет­ні­цу вы­кі­дай, — скар­дзіц­ца ад­на з ма­ла­дзіц.

— Хоць якая, ды ка­пей­ка, — пе­ра­бі­вае яе жан­чы­на больш ста­ла­га ўзрос­ту. — За што ты сва­іх дзя­цей у шко­лу са­бра­ла? Вёд­ра­мі ця­га­ла па­рэч­кі з са­ду ды чар­ні­цы з ле­су.

Сёлета і яблыкаў, і ягады багата.

Пас­ля гэ­та­га спрэч­ка сціх­ла.

На­рых­тоў­чыя пунк­ты спа­жы­вец­кай ка­а­пе­ра­цыі Мін­шчы­ны на ка­нец жніў­ня пры­ня­лі ад на­сель­ніц­тва 3,5 тыс. тон яб­лык. Ма­са­вая зда­ча ча­ка­ец­ца паз­ней. Акра­мя та­го, ка­а­пе­ра­та­ры цэнт­раль­на­га рэ­гі­ё­на на­рых­та­ва­лі 755 тон чар­ніц, якія ў асноў­ным ідуць за мя­жу. Сё­ле­та аб'­ём экс­пар­ту гэ­тых ба­га­тых на ві­та­мі­ны ягад у па­раў­наль­ных цэ­нах склаў 118% да ле­таш­ня­га. У са­мым па­чат­ку — на­рых­тоў­ка асен­ніх гры­боў.

— Мы вы­пус­ка­ем вя­лі­кі асар­ты­мент пра­дук­цыі з да­роў ле­су. Кан­сер­ву­ем, ро­бім са­ла­ты, са­лян­кі з да­баў­лен­нем грыб­ных круп. Пра­дук­цыя па­стаў­ля­ец­ца як у ганд­лё­вую сет­ку Бе­ла­ру­сі, так і на знеш­ні ры­нак, у асноў­ным у Ра­сію. Вель­мі па­да­ба­юц­ца ла­сун­кі са сло­вам «гры­бы» ў Турк­ме­ні­ста­не. Ту­ды па­ста­ві­лі ўжо не­каль­кі пар­тый да­лі­ка­тэ­саў. На­шы ганд­лё­выя парт­нё­ры га­то­вы за­браць увесь аб'­ём грыб­ной пра­дук­цыі, — ад­зна­чы­ла на­мес­нік стар­шы­ні праў­лен­ня Мі­набл­спа­жыў­са­ю­за Свят­ла­на Сін­ке­віч. — Па­пу­ляр­нас­цю ў турк­ме­наў ка­рыс­та­юц­ца пра­цёр­тая з цук­рам чар­на­плод­ная ра­бі­на, бя­ро­за­вік.

Сён­ня ка­а­пе­ра­та­ры кар­пат­лі­ва рых­ту­юц­ца да ма­са­ва­га пры­ёму га­род­ні­ны — морк­вы, бу­ра­коў, цы­бу­лі, ка­пус­ты — з улі­кам та­го, што яны ро­бяць за­клад­ку ста­бі­лі­за­цый­на­га фон­ду Мін­скай воб­лас­ці.

У тэ­му

Ва­ле­рый Ма­ры­ні­чаў, стар­шы­ня Мінск­ага аб­лспа­жыў­са­ю­за:

— У аб­лспа­жыў­са­ю­зе і ра­ён­ных спа­жы­вец­кіх та­ва­рыст­вах пра­цу­юць «га­ра­чыя лі­ніі» — мож­на па­тэ­ле­фа­на­ваць, да­ве­дац­ца што, ку­ды, па­чым зда­ваць. Не­аб­ход­ныя звест­кі зме­шча­ны і ў срод­ках ма­са­вай ін­фар­ма­цыі. У нас пра­цу­юць
117 на­рых­тоў­шчы­каў, у тым лі­ку вы­яз­ныя, якія на­кі­роў­ва­юц­ца па за­яў­ках на­сель­ніц­тва на мес­ца і за­бі­ра­юць пра­дук­цыю.

У Мін­скай воб­лас­ці пра­цуе больш як 1800 суб'­ек­таў прад­пры­маль­ніц­кай дзей­нас­ці ў га­лі­не ганд­лю, у тым лі­ку сет­ка­выя струк­ту­ры, 1749 крам спа­жыў­ка­а­пе­ра­цыі роз­ных фар­ма­таў. Боль­шасць на­шых ма­га­зі­наў зна­хо­дзіц­ца ў сель­скай мяс­цо­вас­ці — 82%. Аб­слу­гоў­ван­не на­сель­ніц­тва ажыц­цяў­ля­юць 159 аў­та­крам, якія ахоп­лі­ва­юць больш як 3,5 тыс. на­се­ле­ных пунк­таў, у тым лі­ку і тыя, дзе пра­жы­ва­юць па 5-10 ча­ла­век.

Пра­во­дзім ак­цыі, ла­дзім дні зні­жак, якія рас­паў­сюдж­ва­юц­ца і на сель­скія ма­га­зі­ны. Што да­ты­чыц­ца экс­пе­ры­мен­та з пе­ра­соў­ным аў­та­ма­га­зі­нам, то, ка­лі ўсё ўдас­ца, во­пыт рас­паў­сю­дзім і на ін­шыя ра­ё­ны воб­лас­ці.

Таццяна Лазоўская

lazovskaya@zviazda.by

Загаловак у газеце: Паехалі!

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.