Вы тут

На саісканне Прэміі ўрада падалі заяўкі 29 арганізацый


Вызначаны прэтэндэнты конкурсу на саісканне Прэміі ўрада Рэспублікі Беларусь за дасягненні ў галіне якасці. На ўдзел у ім сёлета падалі заяўкі 29 арганізацый, якія прадстаўляюць харчовую, машынабудаўнічую, лёгкую, хімічную, фармацэўтычную, парфюмерна-касметычную, транспартную галіны, а таксама сферу адукацыі і будаўніцтва. Мяркуецца, што найбольш вострая барацьба за званне лаўрэата будзе ў сферы вытворчасці прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння.


Сёння эксперты конкурсу разглядаюць пададзеныя дакументы, пасля чаго наведаюць прадпрыемствы і ацэняць фактычны стан работ па якасці.

Пераможцаў плануецца аб'явіць у канцы года. Лаўрэатам будуць уручаны дыпломы і сімвалы прэміі, а таксама дадзена права выкарыстання ў маркіроўцы прадукцыі, дакументацыі і ў рэкламных матэрыялах выявы яе эмблемы.

Пра тое, якія перавагі атрымліваюць кампаніі, удзельнічаючы і перамагаючы ў конкурсе, расказвае дырэктар Беларускага дзяржаўнага інстытута стандартызацыі і сертыфікацыі (БелДІСС), эксперт прэміі Ірына АСМОЛА:

— Конкурсны рух за якасць, які праводзіцца пад эгідай Дзяржстандарта, на мой погляд, развіваецца мэтанакіравана і сістэмна. Самы галоўны конкурс, які сёння праходзіць у нашай краіне пад патранажам урада, — конкурс на саісканне прэміі за дасягненні ў галіне якасці. Усяго за 17 гадоў, пачынаючы з 1999 года, у ім прыняло ўдзел больш за 320 арганізацый, з іх лаўрэатамі станавіліся 206 найлепшых арганізацый краіны розных галін эканомікі і сферы паслуг.

Галоўная ідэя гэтага конкурсу — комплексна ацаніць дзейнасць усяго прадпрыемства, даць магчымасць зразумець яму і краіне, наколькі арганізацыя з'яўляецца паспяховай у бягучым перыядзе часу і якія ў яе ёсць шанцы заставацца такой жа ў доўгатэрміновай перспектыве. Бясспрэчна, узнагароды атрымліваюць самыя лепшыя.

— Па якіх крытэрыях прысуджаецца Прэмія ўрада?

— Мадэль, па якой праводзіцца гэты конкурс, ўлічвае тэндэнцыі сучаснага менеджменту, гарманізавана з крытэрыямі Прэміі СНД за дасягненні ў галіне якасці прадукцыі і паслуг і мадэлі дзелавой дасканаласці Еўрапейскага фонду менеджменту якасці. Па гэтай мадэлі і крытэрыях ацэньваюцца лепшыя еўрапейскія кампаніі.

Магчымасці арганізацыі-ўдзельніцы ацэньваюцца па 9 крытэрыях. Як прадпрыемства вырабляе прадукцыю, якой яна якасці і ці шмат у яе спажыўцоў, ці задаволеныя яны гэтымі таварамі... Увага экспертаў скіравана і на работу арганізацыі ў дачыненні да персаналу, наколькі разумна і добра ўзважана яна выстройвае палітыку ў дачыненні да аховы навакольнага асяроддзя і як уплывае на грамадства.

Таксама разглядаюцца фінансава-эканамічныя паказчыкі прадпрыемства. Ацэнка праводзіцца з выкарыстаннем даных на працягу 5 гадоў: якая была дынаміка, ці зніжаліся паказчыкі, якія былі паляпшэнні і з чым яны звязаныя?

Пры ацэнцы па такой мадэлі прадпрыемства можа зразумець, ці правільныя дзеянні былі зроблены для таго, каб не дапусціць у далейшым зніжэння нейкіх асобных паказчыкаў. Бо галоўнае — убачыць свае моцныя і слабыя бакі і працягнуць займацца развіццём, каб мэтанакіравана рухацца да поспеху.

— Якія перавагі атрымліваюць пераможцы?

— Перамога ў гэтым прэстыжным на дзяржаўным узроўні конкурсе дае арганізацыям канкурэнтныя перавагі ў прасоўванні прадукцыі і паслуг на рынку. Удзел у ім з'яўляецца эфектыўным інструментам маркетынгу, павышае прэстыж прадпрыемства і стварае яму станоўчы імідж не толькі ўнутры краіны, але і пры экспартных пастаўках.

У выніку праведзенай ацэнкі канкурсанты атрымліваюць аб'ектыўны аналіз, заснаваны на выкарыстанні адзінага комплексу крытэрыяў, магчымасць параўнання вынікаў уласнай дзейнасці з вынікамі найлепшых арганізацый, а таксама сферай дзейнасці, дзе неабходна правесці паляпшэнне на аснове перадавых метадаў менеджменту якасці.

Гэты конкурс з'яўляецца магчымасцю, якая дазваляе арганізацыі актывізаваць намаганні для вырашэння найважнейшых задач па ўдасканаленні сваёй дзейнасці і далейшым павышэнні якасці, бяспекі, экалагічнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі і паслуг.

— Як вы лічыце, наколькі важна ўдзельнічаць у конкурсах у галіне якасці?

— На мой погляд, прадпрыемствы, якія не ўдзельнічаюць у розных конкурсах у галіне якасці, прайграюць у тым, што яны не могуць параўнаць сябе ні з кім. Магчыма, ім здаецца, што яны лепш вырабляюць прадукцыю, найлепш кіруюць. Але хто гэта пацвердзіў, з кім яны спаборнічалі? Сёння ўдзел у конкурсе на саісканне Прэміі ўрада дае магчымасць удасканалення — бенчмаркінг — інструмент, калі можна параўнаць сябе з кімсьці і атрымаць аб'ектыўную ацэнку.

Варта таксама адзначыць, што конкурс — гэта перш за ўсё мадэль удасканалення бізнесу, якая дазваляе кіраўнікам структураваць і сістэматызаваць работу ўнутры кампаніі і пачаць працэс сістэмных і мэтанакіраваных паляпшэнняў.

Арганізацыі, якія сталі пераможцамі конкурсу, дэманструюць сучасную стратэгію інавацыйнага развіцця, займаюць актыўную пазіцыю па ажыццяўленні міжнародных і еўрапейскіх стандартаў, укараняюць прагрэсіўныя тэхналогіі праектавання і вытворчасці прадукцыі, дасягаюць устойліва высокіх вынікаў у эканомным выкарыстанні рэсурсаў, з'яўляюцца сацыяльна адказнымі перад сваімі супрацоўнікамі, партнёрамі і грамадствам. Гэта дазваляе ім выпускаць прадукцыю і прадастаўляць паслугі, запатрабаваныя рынкам.

Дар'я ШОЦІК

Загаловак у газеце: Мадэль удасканалення бізнесу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».