Вы тут

На Гродзеншчыне ўшанавалі ўдзельнікаў Алімпійскіх гульняў у Рыа


Алімпійцы прайшлі праз «жывы калідор», які ўтварылі выхаванцы дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ горада над Нёманам, а перад пачаткам урачыстай цырымоніі медалістаў чакаў сюрпрыз ад паштавікоў.


На працягу Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанэйра кожны жыхар Прынямоння мог адрасаваць сваё пасланне алімпійцам, і ў выніку сабралася больш як 9 тысяч пісьмаў, паштовак і тэлеграм, каробкі з якімі начальнік Гродзенскага філіяла «Белпошты» Іван ПРАТАСЕВІЧ уручыў кідальніку молата Івану ЦІХАНУ і барцу-вольніку Ібрагіму САІДАВУ.

Спартсменаў і трэнераў узнагародзілі ганаровымі граматамі і каштоўнымі падарункамі, у іх адрас гучалі словы віншаванняў і пажаданняў на будучыню, песні ў выкананні салістаў і творчых калектываў Гродзеншчыны. Акрамя прызёраў Алімпіяды, на сцэну падымаліся Віталь БУБНОВІЧ і Ілья ЧАРГЕЙКА (кулявая стральба), Алена ДУБІЦКАЯ (штурханне ядра), Ганна ДУДЗЯНКОВА (мастацкая гімнастыка), Асадула ЛАЧЫНАЎ (вольная барацьба) і іншыя спартсмены, трэнеры Жуматай ШУБАЕЎ (вольная барацьба), Рыгор СІНІЦЫН (штурханне ядра), Наталля ХАРЫТОНІК (кулявая стральба).

Віншуючы алімпійцаў і трэнераў, старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір КРАЎЦОЎ адзначыў, што гэтая Алімпіяда стала для вобласці самай паспяховай з 2000 года. Заваяваны два медалі, пяцёра спартсменаў выйшлі ў фінал спаборніцтваў і занялі месцы з чацвёртага па восьмае. За чатыры гады, што папярэднічалі Алімпійскім гульням у Рыа-дэ-Жанэйра, гродзенцы 611 разоў станавіліся фіналістамі афіцыйных міжнародных спаборніцтваў, чэмпіянатаў, Кубкаў свету і Еўропы, заваявана 60 залатых медалёў.

— Будзем працягваць работу па развіцці масавага, дзіцяча-юнацкага спорту, стварэнні сучаснай базы для трэніровак і спаборніцтваў, каб вынікі нашых спартсменаў былі яшчэ лепшымі, — падкрэсліў Уладзімір Краўцоў. — У прыватнасці, у нас багатыя традыцыі ў кулявой стральбе і ёсць праграма па прывядзенні ў парадак ціраў. Чэмпіянат краіны, які нядаўна прайшоў у Гродне, паказаў, што ў нас нямала талентаў у лёгкай атлетыцы — для іх трэба будаваць новыя пляцоўкі. Іван Ціхан нас сур'ёзна падштурхнуў да гэтых крокаў.

Акрамя таго, прыкладуць намаганні па ўдасканаленні базы для заняткаў воднымі відамі спорту, у тым ліку з выкарыстаннем для трэніровак весляроў на байдарках і каноэ акваторыі вадасховішча Гродзенскай ГЭС на Нёмане. Цяпер распрацоўваецца генеральны план яго развіцця, улічваючы і стварэнне там спартыўных аб'ектаў.

Што тычыцца ідэі будаўніцтва ў Гродне палаца гульнявых відаў спорту, то перадпраектная падрыхтоўка праведзена, пляцоўка вызначана, зараз працуюць над крыніцамі фінансавання. А ўжо сёлета ў лесапарку Пышкі плануецца ўвесці крыты футбольны манеж. Гэта падарунак Беларускай федэрацыі футбола, а задача гродзенцаў выканаць усе работы хутка, якасна і з аптымальнымі затратамі.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.