Вы тут

Прэзідэнт: АДКБ трэба падняць і зрабіць моцнай арганізацыяй


Аб гэтым Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з генеральным сакратаром Арганізацыі Дагавора аб калектыўнай бяспецы Мікалаем Бардзюжам.


Прэзідэнт пацікавіўся сітуацыяй на сённяшні дзень, тэндэнцыямі ў арганізацыі, парадкам дня. «Наперадзе наша старшынства. Вы ведаеце, што мы вельмі сур'ёзна ставімся да падобных мерапрыемстваў. Мы заўсёды з вамі аднагалосна заяўляем аб тым, што ў свеце спакайней не стала, і арганізацыю трэба не толькі падтрымліваць, але і падымаць, рабіць трывалай, моцнай», — заявіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым Прэзідэнт падкрэсліў, што рабіць гэта трэба, нікому не пагражаючы. «Мы нічога не плануем, але порах трэба трымаць сухім, і дзе, як не ў гэтай арганізацыі, — звярнуў увагу кіраўнік дзяржавы. — Таму мы вельмі сур'ёзна будзем рыхтавацца (і вас папросім, каб вы нам дапамаглі) да нашага старшынства. Каб мы падрыхтавалі некалькі значных прапаноў, прымальных для кіраўнікоў дзяржаў АДКБ, і змаглі годна прадставіць гэтую праграму».

Мікалай Бардзюжа праінфармаваў Прэзідэнта аб бягучых напрацоўках у АДКБ, азнаёміў з прапанаваным парадкам дня сесіі Савета калектыўнай бяспекі, правядзенне якой запланавана 14 кастрычніка ў Ерэване. Было адзначана, што на маючым адбыцца саміце плануецца разгледзець стратэгію калектыўнай бяспекі да 2025 года.

Падчас сустрэчы ішла гаворка аб фарміраванні і ўмацаванні сілавога складніка АДКБ. Аляксандр Лукашэнка і Мікалай Бардзюжа абмеркавалі вучэнні з рознымі відамі калектыўных сіл, якія прайшлі, абмяняліся думкамі аб развіцці сітуацыі ў краінах — членах АДКБ і гарачых пунктах, паведамляе прэс-служба Прэзідэнта.

Генсакратар АДКБ таксама павіншаваў Прэзідэнта з паспяховым правядзеннем выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў. «Тая арганізацыя, якая была прадэманстравана, яшчэ раз пацвярджае, што ўсе дзяржаўныя органы, усе структуры працуюць вельмі эфектыўна», — адзначыў ён.

Загаловак у газеце: Мірная сіла

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.