Вы тут

Былы топ-менеджар «Газпрама» ўзначаліў урад Арменіі


Новым прэм'ер-міністрам Арменіі стаў Карэн Карапецян.


Адпаведны ўказ падпісаў у аўторак, 13 верасня, прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян. Па звестках ТАСС, у 2010—2011 гадах Карапецян займаў пасаду мэра Ерэвана, а ў апошнія гады працаваў у расійскім «Газпраме».

Папярэдні прэм'ер-міністр Арменіі Овік Абраамян абвясціў аб сваёй адстаўцы 8 верасня. Прэзідэнт Арменіі прыняў адстаўку Абраамяна. У той жа дзень урад краіны таксама пайшоў у адстаўку. Адначасова кіраўнік дзяржавы даручыў членам кабінета міністраў працягваць выконваць абавязкі аж да фарміравання новага ўрада. Тады ж стала вядома, што ўрад нацыянальнай згоды ўзначаліць 53-гадовы Карапецян. Яго кандыдатуру вылучыў сам прэзідэнт Арменіі. Мяркуецца, што кандыдатура Карапецяна на пасадзе прэм'ер-міністра будзе без праблем зацверджана парламентам.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».