Вы тут

Чацвёра параалімпійцаў прабеглі хутчэй за алімпійскага чэмпіёна


Адразу чатыры ўдзельнікі фінальнага забегу на Параалімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанэйра прабеглі дыстанцыю хутчэй, чым алімпійскі чэмпіён у аналагічнай дысцыпліне амерыканец Мэцью Цэнтровіц.


Менш за месяц таму ў фінале алімпійскіх спаборніцтваў у Рыа Цэнтровіц пераадолеў дыстанцыю за тры хвіліны 50 секундаў, што забяспечыла яму «золата». У спаборніцтвах атлетаў з парушэннямі зрокавых функцый (якія маюць астатак зроку да 10% і здольныя бачыць прадметы на адлегласці не больш за шэсць метраў) перамогу атрымаў алжырац Абдэлаціф Бака. Ён паказаў вынік 3: 48,29 і ўстанавіў новы сусветны рэкорд. Хутчэй за Цэнтровіца прабеглі паўтара кіламетра сярэбраны прызёр эфіоп Таміру Дэмісе (3: 48,49), кеніец Генры Кірва (3: 49,59), які атрымаў «бронзу», і брат параалімпійскага чэмпіёна Фуад Бака (3: 49,59), які застаўся без медаля, паведамляе The Huffіngton Post.

Выбар рэдакцыі

Спорт

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

«Нават праз 40 гадоў сямейнага жыцця рамантыка застаецца...»

Інтэрв'ю з алімпійскім чэмпіёнам па фехтаванні.