Вы тут

Падарылі ўсмешку дзяўчынцы


«Прыязджайце, вельмі патрэбны валанцёры, каб падняць настрой адной дзяўчынцы». З такой просьбай да кіраўніка валанцёрскага руху «Добрае Сэрца» пярвічкі БРСМ Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта Крысціны Брагінец звярнуўся псіхолаг Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра дзіцячай анкалогіі, гематалогіі і імуналогіі ў Бараўлянах. З ім валанцёрскі атрад ВНУ «Мы — дзецям» супрацоўнічае ўжо некалькі гадоў.


— Цэлымі днямі дзяўчынка здавала аналізы, хадзіла па ўрачах, а вольны час праводзіла ў адзіноце. У нейкі момант яна папрасіла псіхолага, каб тая пазнаёміла яе з новымі сябрамі, — расказвае Крысціна Брагінец. — Ужо ранкам наступнага дня маленькая пацыентка цэнтра дзіцячай анкалогіі пазнаёмілася з адной з нашых актыўных валанцёрак — Крысцінай Давыдзенкавай. Агульная мова была знойдзена вельмі хутка. Высветлілася, што дзяўчынка вельмі любіць чытаць, асабліва казкі. Праз некалькі гадзін дзяўчынка пазнаёмілася з валанцёркай Вікай Ваўчок. Ёй пацыентка распавяла, што, апроч іншага, займаецца музыкай і ўмее іграць на цымбалах. Ранкам наступнага дня ў цэнтр завітала ўжо Вольга Данілюк. З ёй дзяўчынка падзялілася, як бы яна размалявала сцены будынка, каб было весялей бавіць тут час. Калі да дачкі якраз у гэты момант прыехаў бацька, ён з задавальненнем адзначыў актыўнасць і змену ў настроі дзяўчынкі. Як жа прыемна ўсведамляць, што ты можаш дапамагчы іншаму. Паспрабуйце, і ўдзячная ўсмешка надасць вам новых сіл зноў і зноў рабіць добрыя справы!

Сяргей РАСОЛЬКА

rs@zviazda.by

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.