Вы тут

Да Дня настаўніка на вуліцах Мінска з'явіцца сацыяльная рэклама


Банеры з партрэтамі самых лепшых прадстаўнікоў педагагічнай прафесіі павінны з'явіцца на вуліцах беларускіх гарадоў напярэдадні Дня настаўніка. Ініцыятарам сацыяльнай рэкламы выступіла Міністэрства адукацыі нашай краіны.


Як расказала журналісту «Звязды» прэс-сакратар ведамства Юлія БАРАДУН, праект стартуе з плеяды настаўнікаў, якія ўжо шмат гадоў паспяхова рыхтуюць алімпіяднікаў — іх вучні з'яўляюцца пераможцамі і прызёрамі рэспубліканскіх і міжнародных прадметных алімпіяд. Сярод іх — настаўнікі матэматыкі мінскай гімназіі №41 Барыс Камракоў і Леанід Лаўрыновіч, настаўнік інфарматыкі сярэдняй школы № 11 горада Слуцка Уладзімір Жук, настаўнік фізікі брэсцкага ліцэя №1 імя А.С. Пушкіна Міхаіл Макаед, настаўніца геаграфіі сталічнай сярэдняй школы №73 Вольга Гузава, настаўніца рускай мовы і літаратуры Магілёўскага абласнога ліцэя Алена Чудоўская і іншыя.

«Сапраўдны поспех магчымы, толькі калі таленавіты вучань сустракаецца з таленавітым педагогам. Нездарма кажуць, што талент — гэта 90 працэнтаў працы, а ўсё іншае — ад Бога. Таму вялікая ўдзячнасць настаўнікам-энтузіястам, якія вельмі беражліва адшліфоўваюць кожную грань талента сваіх вучняў, даводзячы яго да дасканаласці», — падкрэсліваюць у міністэрстве.

Героямі наступных серый сацыяльнай рэкламы стануць педагогі года, найлепшыя прадстаўнікі дашкольнай, спецыяльнай і дадатковай адукацыі.

Надзея НІКАЛАЕВА

nіkalaeva@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Прафесія — Педагог!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?