Вы тут

Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне набыло відэарэгістратары


Гродзенскае тралейбуснае ўпраўленне набыло відэарэгістратары, з якімі неўзабаве будуць працаваць на лініі ўсе брыгады кантралёраў грамадскага транспарту.


Такім чынам, усе праверкі пасажыраў на наяўнасць праязных дакументаў будуць запісвацца на відэа (з фіксацыяй гуку) і па заканчэнні рабочага дня паступаць у інфармацыйную базу тралейбуснага ўпраўлення. Відавочна, што гэта спатрэбіцца ў спрэчных сітуацыях, якія, здараецца, узнікаюць ва ўзаемаадносінах паміж кантралёрамі грамадскага транспарту і пасажырамі. Ды і сам факт наяўнасці відэарэгістратара можа папярэдзіць канфлікт.

Барыс ПРАКОПЧЫК

prakopchіk@zvіazda.by

Загаловак у газеце: Відэарэгістратар не падманеш

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?