Вы тут

Брытанец размясціў на eBay аб'яву аб продажы сваёй жонкі


Жыхар брытанскага горада Уэйкфілд размясціў на інтэрнэт-аўкцыёне eBay аб'яву аб продажы сваёй жонкі, паведамляе The Daіly Mіrror.


У подпісы да лота 33-гадовы Джокер Сайман О'Кэйн паскардзіўся на паводзіны жонкі, якая, на яго думку, не праявіла дастаткова клопату ў час яго хваробы. Cтаноўчымі якасцямі бацька дваіх дзяцей назваў добры целасклад каханай і навыкі ў кулінарыі. О'Кэйн быў здзіўлены, калі праз два дні пасля публікацыі аб'явы ўдзельнікі аўкцыёну прапанавалі за яго жонку больш як 65 тысяч фунтаў стэрлінгаў. 27-гадовая Леандра, якая працуе касметолагам, даведалася аб розыгрышы мужа ад калег. «Мне захацелася забіць яго. Ён не проста выставіў мяне на продаж, але і загрузіў такі дрэнны фотаздымак», — адзначыла брытанка.

У жніўні паведамлялася, што жыхарка Вялікабрытаніі Саманта Раг патраціла выручку ад продажу на eBay сваёй вясельнай сукенкі на аплату разводу. У подпісе да лота жанчына зазначыла, што сукенка знаходзіцца ў выдатным стане, аднак мае патрэбу ў хімчыстцы, каб пазбавіць яе ад «смуроду здрады».

Загаловак у газеце: Прадам жонку

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.