Вы тут

Жыхарка Есентукоў спрабавала сарваць спаборніцтвы рыбакоў


Жыхарка Есентукоў спрабавала сарваць спаборніцтвы рыбакоў, якія праходзілі на гарадскім возеры, паведамляе супрацьпажарная і аварыйна-ратавальная служба Стаўрапольскага края.


Удзельнікі спаборніцтваў сядзелі на беразе, калі падбухторшчыца спакою, якую ведамства называе «дзіўных паводзін жанчынай», прыплыла ў зону лоўлі з далёкага краю возера. Плаваючы ўздоўж берагавой лініі, яна блытала лёскі вуд, мацюкалася на рыбакоў і спрабавала прагнаць, заяўляючы, што возера — яе ўласнасць. Да моманту прыбыцця ратаўнікоў на лодцы хуліганка адплыла ад месца канфлікту за буйкі. Права зацягваць парушальніцу ў лодку сілком супрацоўнікі службы не мелі, таму прыйшлося плыць за ёй і звяртацца да сумлення. Пераследаванне працягвалася, пакуль жанчыне не надакучыла. Пасля гэтага яна здалася і дазволіла перавезці сябе на бераг, дзе яе чакалі паліцэйскія.

Загаловак у газеце: Тут рыбы няма!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?