Вы тут

Настаўнік матэматыцы ўключыў у экзамен заданне на веданне свайго твару


Настаўнік па матэматыцы з ЗША ўключыў у экзамен дадатковае заданне на веданне свайго твару. Тым, хто выбіраў правільны здымак, выкладчык прыбаўляў адзін бал. Фотаздымак незвычайнага тэста апублікаваў на партале Reddіt адзін з навучэнцаў.


Паводле яго слоў, настаўнік матэматыкі ні разу не адзначаў прысутных, а ў дзень экзамену наогул з'ехаў з горада. У тэсце, які выдалі навучэнцам, фінальнае пытанне гучала так: «Ужо прайшло каля паловы чвэрці. І я думаю, кожны з вас павінен у нейкай меры ведаць мяне. Давайце зробім маленькую віктарыну: на якім з гэтых здымкаў я?». Правільны здымак трэба было выбраць з чатырох варыянтаў. Як адзначае аўтар публікацыі, ён паказаў сапраўднае фота выкладчыка, паколькі рэгулярна наведваў заняткі па матэматыцы. Карыстальнікі Reddіt пасмяяліся з жарту настаўніка і сышліся ў думцы, што на фотаздымках адзін і той жа чалавек.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Пытанне на пяць

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.