Вы тут

Прэзідэнт накіраваўся з рабочым візітам у Бішкек


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з рабочым візітам у Кыргызстан, паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.


Прэзідэнт прыме ўдзел у пасяджэнні Савета кіраўнікоў дзяржаў — удзельніц СНД, якое адбудзецца 16 верасня ў Бішкеку.

Парадак дня пасяджэння ўключае каля 15 пытанняў. Лідары краін СНД разгледзяць рэалізацыю ў 2017 годзе міждзяржаўнай праграмы «Культурныя сталіцы Садружнасці» ў Азербайджане, праграму супрацоўніцтва ў барацьбе з тэрарызмам і іншымі гвалтоўнымі праявамі экстрэмізму на 2017—2019 гады, канвенцыю аб міжрэгіянальным супрацоўніцтве і іншыя пытанні.

Асаблівую ўвагу кіраўнікі дзяржаў звернуць на адаптацыю Садружнасці да сучасных рэалій.

Як чакаецца, на пасяджэнні будзе прыняты шэраг заяў, у тым ліку ў сувязі з 25-годдзем СНД.

Загаловак у газеце: Прэзідэнт накіраваўся ў Бішкек

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».