Вы тут

«Школа будучага лагіста-міжнародніка» ўпершыню адкрыецца ў БДУ


«Школа будучага лагіста-міжнародніка» ўпершыню адкрыецца ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Гэта новыя прафарыентацыйныя курсы для старшакласнікаў, якія мараць пра кар'еру ў сферы міжнароднай лагістыкі. Галоўная мэта школы — аказанне кампетэнтнай дапамогі абітурыенту пры самавызначэнні і выбары будучай прафесіі.


Яе слухачамі могуць стаць вучні 10–11-х класаў агульнаадукацыйных устаноў. У адукацыйную праграму ўключаны пытанні тэорыі і практыкі міжнароднай лагістыкі ў рамках універсітэцкага навучальнага курса «Асновы міжнароднай лагістыкі». У прыватнасці, школьнікі пазнаёмяцца з гісторыяй станаўлення міжнароднай лагістыкі, асновамі і прынцыпамі гандлю, сферай міжнародных перавозак грузаў, даведаюцца пра асноўныя дакументы, якія суправаджаюць патокі тавараў, разгледзяць мытныя аспекты ў сферы міжнароднай лагістыкі.

Заняткі будуць праходзіць два разы на месяц па суботах на факультэце міжнародных адносін. Заняткі распачнуцца 15 кастрычніка. Тым, хто паспяхова пройдзе курс, выдадуць сертыфікат. Навучанне ў «Школе будучага лагіста-міжнародніка» бясплатнае.

Запіс у школу ажыццяўляецца па тэлэфонах: (+375 17) 209 57 51; 209 57 52.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Хто такі лагіст?

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.