Вы тут

Адкрылася выстаўка, прысвечаная 75-годдзю часопіса «Вожык»


Выстаўка, прысвечаная 75-годдзю часопіса «Вожык», працуе ў сталічным Палацы мастацтва. Яе арганізатарамі выступілі Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, Выдавецкі дом «Звязда», Саюз мастакоў Беларусі, часопіс сатыры і гумару «Вожык».


Мас­так Мі­ко­ла Гір­гель зна­ё­міць ка­лег са сва­і­мі ра­бо­та­мі.

— Для паказу ў межах экспазіцыі мы падрыхтавалі кампіляцыю з некалькіх нашых праектаў, каб наведвальнікам нагадаць пра выстаўкі, якія мы ладзілі крыху раней, — дзеліцца намеснік галоўнага рэдактара «Вожыка» Аляксандр КАРШАКЕВІЧ. — Гэта мастацкі праект Сяргея Волкава «З «Вожыкам» па жыцці», выстаўкі «Добрая сатыра Міколы Гіргеля» і «Спартыўныя ўсмешкі», а таксама частка сумеснай работы Выдавецкага дома «Звязда» і «Вожыка» «Першакрасавіцкі мікс», дзе прадстаўлены карыкатуры.

На святочнай выстаўцы можна пабачыць работы вядомых сучасных мастакоў, амаль класікаў гумарыстычнай ілюстрацыі. Ёсць тут малюнкі розных жанраў: коміксы, шаржы на вядомых паэтаў, спевакоў, кампазітараў. Натуральна, звярнуліся вожыкаўцы і да каранёў: тут можна ўбачыць сапраўдныя рарытэты — 6 выпускаў газеты-плаката «Раздавим фашистскую гадину», якая выходзіла ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Пасля Перамогі газета-плакат атрымала новы статус — ператварылася ў часопіс «Вожык». Назву прыдумаў Кандрат Крапіва, а Анатоль Волкаў, вядучы мастак газеты-плаката, намаляваў першы вобраз сімвала выдання.

— Кожны наш выставачны праект — яшчэ адзін напамінак пра тое, што часопіс «Вожык» — частка нашай культуры, ён мае сваю нішу, свой кірунак, якога прытрымліваецца ў працы, — разважае Аляксандр Каршакевіч. — Разам з тым рэдакцыя не стаіць на месцы, мы актыўна працуем з нашымі падпісчыкамі, у тым ліку і праз сацыяльныя сеткі, дзе «Вожык» мае свае старонкі.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Фота Кастуся ДРОБАВА

Загаловак у газеце: «Вожык» шэпча: усміхніся

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».