Вы тут

Алфёраўскі фонд вызначыць лепшага маладога навукоўца


НАН Беларусі і Фонд падтрымкі адукацыі і навукі (Алфёраўскі фонд) абвясцілі конкурс для маладых навукоўцаў.


У 2016 годзе конкурс праводзіцца ў наступных галінах (намінацыях): фізіка, матэматыка, інфарматыка, фізіка-тэхнічныя і тэхнічныя навукі; біялогія, хімія, медыцына, аграрныя навукі і навукі аб Зямлі; навуковыя даследаванні гуманітарнай скіраванасці, метадалагічна звязаныя з прыродазнаўчымі і фізіка-тэхнічнымі даследаваннямі.

Прэмія Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Алфёраўскага фонду для маладых навукоўцаў была заснавана ў чэрвені 2014 года для заахвочвання маладых (да 35 гадоў) вучоных. Прысуджаецца за асобную навуковую працу або за сукупнасць аб'яднаных адзінай тэматыкай работ. На саісканне прэмій у кожнай з абласцей можа быць пададзена праца аднаго аўтара (пераважна) ці групы аўтараў у складзе не больш за тры чалавекі. Памер прэміі ў беларускіх рублях складае суму, эквівалентную 2,5 тысячы ЗША.

Права вылучэння кандыдатур на саісканне прэміі прадастаўляецца вядучым вучоным Беларусі і Расіі — прэзідэнту Алфёраўскага фонду, старшыні прэзідыума НАН Беларусі, правадзейным членам (акадэмікам), членам-карэспандэнтам і замежным членам НАН Беларусі, кіраўнікам арганізацый Нацыянальнай акадэміі навук, якія ажыццяўляюць навуковыя даследаванні, тэматыка якіх адпавядае абвешчанай намінацыі, а таксама старшыні Навуковага савета Беларускага рэспубліканскага фонду фундаментальных даследаванняў. Прапанова аб вылучэнні кандыдатур павінна зыходзіць ад адной асобы, а не ад групы.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Алфёраўскі фонд вызначыць пераможцу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».