Вы тут

У Паднябеснай святкуюць Чжунцзюцзе


Зараз у Кітаі трохдзённыя канікулы, падчас якіх адзначаюць свята сярэдзіны восені, перадае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”.


Свята Сярэдзіны Восені (中秋节) – Чжунцюцзе -- прыпадае на 15-ае чысло 8-га месяца па месяцовым календары. Таксама гэтае свята называюць і Святам Месяца. Кітайцы лічаць, што менавіта ў гэты час лепш за ўсё атрымліваць асалоду ад назірання за месяцам. 

Яго пачалі адзначаць яшчэ напрыканцы Х стагоддзя -- пры дынастыі Сун. З гэтым святам звязана легенда аб прыгажуні Чан’э, каханай слаўнага стралка з лука Хоу І. Кажуць, што ў даўнія часы на небе адразу з'явіліся 10 сонцаў. Ад іх спякоты загінуў ўраджай, многія людзі загінулі. І вось мужчыны вырашылі зрабіць вялізнага памеру лук і стрэлы. Калі лук быў гатовы, яны папрасілі аб дапамозе Хоу І. Ён забраўся на высокую гару і разбіў стрэламі 9 сонцаў, пакінуўшы толькі адно для асвятлення Зямлі. За выратаванне людзей багіня Сіванму узнагародзіла адважнага Хоу эліксірам неўміручасці. Кожны, хто з'ядаў адну драбінку гэтага эліксіра, мог жыць вечна і не старэць, а калі з'ядаў дзве, то мог ўзнесціся на Месяц. 

Чан’э даўно марыла пабываць на Месяцы і таму, калі Хоу І не было дома, вырашыла паспрабаваць цудадзейныя зёлкі і патрапіла на Месяц. Гэта было якраз 15-га чысла 8-га месяца. Але як бы на Месяцы не было прыгожа, Чан’е там было вельмі самотна, і таму кожны год у гэты дзень яна запальвае сьвяцільню і ярка асвятляе ім зямлю, каб убачыць хоць на імгненне свайго каханага. З тых часоў у гэты дзень прынята любавацца прыгажосцю Месяца. 

Традыцыйнай стравай у гэты дзень лічыцца «юэбін» (月 юэ -- месяц, 饼 бін -- пернік, праснак), або месяцовы пернік. Па форме пернікі нагадваюць месяцовы дыск, а рыхтуюцца з пшанічнай мукі з алеем, бываюць як салодкімі (начынне з цукру, грэцкіх арэхаў, разынак і сушанай садавіны), так і салёнымі. Рыхтавацца да гэтага свята пачынаюць задоўга да яго пачатку, нярэдка ўжо напрыканцы лета на прылаўках крам з'яўляюцца ў продажы месяцовыя пернікі. Іх  прынята дарыць сябрам. Гэта свайго роду пажаданне дабрабыту ў сям'і. 

Лічыцца што ў гэты дзень месяцовы дыск самы яркі і круглы у годзе. Вобраз «паўнаты» фігуруе ў некалькіх сэнсах: гэты час завяршэння збору ўраджаю; месяц з'яўляецца сімвалам жаночага пачатку, яе паўната -- таксама сімвал урадлівасці. Паводле кітайскай традыцыі, спадарожнікам Чан’э на месяцы з'яўляецца трусік, які таўчэ ў ступе зёлкі неўміручасці седзячы пад карычным дрэвам, а таксама трохногая жаба -- сімвал жаночага пачатку. Свята адзначаюць ўсёй сям'ёй, і семантыка «кола сям'і» прысутнічае ў падзеле пернікаў на ўсіх. 

Па сваёй значнасці свята саступае толькі кітайскаму Новаму году. Са старажытным святам звязана мноства народных легенд і звычаяў. Паставіць свечку ў курыльніцу каля храма -- адна са старажытных традыцый свята сярэдзіны восені. Запальваючы свечку, кожны загадвае жаданне. Жадаюць звычайна здароўя блізкім, дабрабыту сям'і. Гэтае свята, як і кітайскі Новы год, жыхары Паднябеснай імкнуцца сустрэць у сямейным коле. Таксама ў гэты дзень прынята выстаўляць на стол кавуны, яблыкі, фінікі і слівы. 

У свята тысячагадовая гісторыя, у розных частках Кітая яго  адзначаюць па-свойму, адзначае “Жэньмінь жыбаа” анлайн”. У горадзе Пучэн жанчыны збіраюцца, каб перайсці праз мост Наньпу. Яны вераць, што гэта прынясе ім даўгалецце. Жыхары Цзяньніна развешваюць лямпы, каб памаліцца за дзяцей. У Шаньтоу галоўнае страва святочнага стала -- клубні тара, у той час як у Нанкін гэта качка, прыгатаваная з кветкамі духмянай масліны. У некаторых раёнах робяць невялікія пагады з чарапіцы з адтулінамі на даху. У свята іх напаўняюць дровамі і падпальваюць. У полымя сыплюць спецыяльны парашок, гэта сімвалізуе багацце і дабрабыт.

А жыхары павета Лун’янь звычайна дастаюць цэнтральную частку перніка для старэйшых, што азначае, што ёсць патаемныя таямніцы, пра якія маладыя не павінны ведаць.  У павеце Усі  правінцыі Цзянсу ўвечары ў Свята сярэдзіны восені людзі паляць ладан «Доусян». Гаршчок ладану абкладваецца шоўкам, на якім намаляваныя карціны месяца. Ёсць і іншыя ўпрыгажэнні такіх гаршчкоў. А жыхары Шанхая п'юць віно са смакам духмянага асмантуса. У павеце Цзіань правінцыі Цзянсу пры заканчэнні Свята сярэдзіны восені ў кожнай вёсцы паляць гаршчок саломы. Пасля таго, як гаршчок стаў чырвоным, у яго наліваюць воцат, і па ўсёй вёсцы разносіцца прыемны водар. 

У правінцыі Аньхой дзеці плятуць косы з саломы, а дарослыя танчаць з цмокам, вырабленым з саломы. Жыхары правінцыі Сычуань ядуць «Юэбін», і рыхтуюць мясцовыя тарты «Ба», а таксама ядуць качку. У некаторых месцах яшчэ над варотамі вешаюць лямпы ў мандарыны, адзначаючы Свята сярэдзіны восені.  У павеце Луань правінцыі Шаньсі ў Свята сярэдзіны восені запрашаюцца на банкеты зяці. У павеце Датун пернік «Юэбін» называюць «пернікам для сустрэчы родных пасля расстання». Жыхары павета Хэцзянь правінцыі Хэбэй лічаць дождж у Свята сярэдзіны восені "горкім». Калі ў гэты дзень ідзе дождж, то лічыцца, што гародніна ў гэтым годзе абавязкова будзе  нясмачная. Мужчыны павета Сісян правінцыі Шэньсі ўвечары ў гэты дзень катаюцца на лодках і падымаюцца ў горы, жанчыны ладзяць банкеты. І багатыя, і бедныя людзі абавязкова ядуць кавуны. У павеце Лочуань правінцыі Шэньсі бацькі школьнікаў з падарункамі наведваюць настаўнікаў, віншуючы іх са святам. Яны звычайна абедаюць у школах.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.