Вы тут

Мінпрыроды часта выяўляе парушэнні ў галіне абыходжання з адходамі


Парушэнні ў галіне абыходжання з адходамі займаюць адно з першых месцаў сярод усіх парушэнняў прыродаахоўнага заканадаўства, што выяўляюцца органамі Мінпрыроды.

У першым паўгоддзі 2016 года органамі Мінпрыроды планава праверана 1356 суб'ектаў гаспадарання, адбылося 368 пазапланавых праверак. У выніку за парушэнне прыродаахоўнага заканадаўства да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 8618 вінаватых на суму 13 млрд руб. (за 2015 год гэтыя паказчыкі склалі 18714 вінаватых і 22,6 млрд рублёў адпаведна).

У спісе асноўных парушэнняў, якія выяўляюцца органамі Мінпрыроды, першае месца займаюць парушэнні ў галіне абыходжання з адходамі (каля 50% ад усіх выяўленых).


Раздзяляць, захоўваць забаронена

14 чэрвеня 2016 года работнікі Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праводзілі кантрольныя мерапрыемствы па пытанні абыходжання з адходамі на тэрыторыі палігона ЦБА «Трасцянецкі» ўнітарнага прадпрыемства «Экарэс». Спецыялісты выявілі, што аўтатранспартам аднаго са сталічных прадпрыемстваў разам з адходамі вытворчасці на палігоны вывезлі і другасныя матэрыяльныя рэсурсы (адходы кардону, поліэтылену, ПЭТ-бутэлек), што заканадаўча забаронена. Па факце парушэння вінаватая службовая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці — памер штрафных санкцый склаў 3,15 млн рублёў (да дэнамінацыі).

Планавая праверка вытворчага прадпрыемства, размешчанага па сталічнай вул. Чыгуначнай, на прадмет уліку, збору, падзелу па відах і вывазу адходаў, таксама дапамагла выявіць парушэнні заканадаўства. Падчас абследавання тэрыторыі прадпрыемства інспектары аховы навакольнага асяроддзя ўстанавілі, што адходы на ім не раздзяляліся. Так, у кантэйнеры для збору вырабаў з фанеры былі выяўлены адходы шкла, паперы і пілавінне.

У выніку вінаватая асоба прадпрыемства была прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці і атрымала штраф на суму 2,1 млн рублёў (да дэнамінацыі).

Даведка

У адпаведнасці з Законам «Аб абыходжанні з адходамі вытворчасці» захаванне другасных матэрыяльных рэсурсаў забараняецца.

Згодна з Законам «Аб абыходжанні з адходамі» юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць абыходжанне з адходамі, абавязаны забяспечваць збор адходаў і іх раздзяленне па відах, за выключэннем выпадкаў, калі змешванне адходаў розных відаў дапускаецца ў адпаведнасці з тэхнічнымі нарматыўнымі прававымі актамі.

Згодна з Кодэксам аб адміністрацыйных правапарушэннях, парушэнні іншых патрабаванняў заканадаўства аб абыходжанні з адходамі цягнуць папярэджанне ці накладанне штрафу ў памеры ад пяці да пяцідзесяці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка — да двухсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — да тысячы базавых велічынь.

Куды знікла смецце?

Існуюць праблемы і ў частцы ўліку адходаў, якія ўтвараюцца. Так, 28.04.2016 года пры правядзенні Гомельскай гарадской і раённай інспекцыяй прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя праверкі сельскагаспадарчага прадпрыемства Гомельскага раёна было выяўлена, што майстар прадпрыемства, з'яўляючыся адказнай службовай асобай, не забяспечыў вядзенне ўліку будаўнічых адходаў (змяшаных адходаў будаўніцтва, зносу будынкаў і збудаванняў, бою шыферу і інш.). Разам з тым, як паказала праверка, фактычна на прадпрыемстве было ўтворана каля 10 тон такіх адходаў.

За парушэнне патрабаванняў заканадаўства ў частцы вядзення ўліку адходаў вінаватая асоба прыцягнута да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з часткай 2 артыкула 15.63 КоАП (штраф на суму 1,05 млн рублёў (да дэнамінацыі).

Даведка

Законам «Аб абыходжанні з адходамі» вызначана, што юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць абыходжанне з адходамі, павінны весці ўлік адходаў і праводзіць іх інвентарызацыю ў парадку, устаноўленым заканадаўствам.

Аляксандр ЦАБРУК, намеснік начальніка ўпраўлення каардынацыі кантрольнай дзейнасці Мінпрыроды

Загаловак у газеце: Адходы — справа тонкая

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Дарогі Беларусі ацэняць у зорках. ​Сістэма дапамогі кіроўцу, «штучны зрок» і нулявыя выкіды СО2

Незалежны інстытут аўдытараў дарожнай бяспекі будзе створаны ў Беларусі.

Культура

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Прывіды беларускіх муроў. Балі ў разбураным замку

Бона Сфорца не была ў Белым Ковелі, але танцуе там у выглядзе прывіду.