Вы тут

Прэзентавана кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты»


Кніга, у якой «віртуальна можна пачуць гукі».

Яна пабачыла свет у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі» ў супрацоўніцтве з Беларускім фондам культуры пры фінансавай падтрымцы Міністэрства інфармацыі. Прэзентацыя прайшла ў Музеі тэатральнай і музычнай культуры.


Кні­гу прад­стаў­ляе Та­дэ­вуш Стру­жэц­кі.

Дуда і цымбалы, гармонік і скрыпка, басэтля і ліра, бубен і кларнет, а таксама многія іншыя інструменты, гучаннем якіх спрадвек захапляліся нашы продкі і якія прымушалі іх танчыць, весяліцца, а часам і плакаць, на старонках гэтага выдання нібыта атрымліваюць свае пашпарты. Артыкул пра кожны з іх змяшчае звесткі з гісторыі, знаёміць з адметнасцямі гучання і канструкцыі інструмента. Ёсць у кнізе і біяграфіі майстроў, якія шмат гадоў працавалі і працуюць у галіне адраджэння справы вырабу і ігры на некаторых інструментах. Кніга багата ілюстравана, тут змешчана больш як 180 фотаздымкаў, яны расказваюць і пра адметнасці музычнага і фестывальнага жыцця нашай краіны.

— Занатаваць і захаваць звесткі пра музычныя інструменты, пра нашых выдатных майстроў і выканаўцаў, пра тое, як пачынаўся фестывальны рух на Беларусі, — задача ўсіх, каму блізкая і дарагая наша музычная спадчына, — кажа аўтар праекта і ўкладальнік кнігі «Беларускія народныя музычныя інструменты», намеснік старшыні Беларускага фонду культуры Тадэвуш СТРУЖЭЦКІ.

І сапраўды, беларускую нацыянальную культуру нельга разглядаць без яе этнічнага складніка, без той музыкі, якая суправаджала жыццё беларусаў і ў дні звычайныя, і на святы.

— У гэтай кнізе мы віртуальна можам пачуць гукі, якія ўражвалі нашых продкаў 200—300, а мо і больш гадоў таму, — адзначыў кіраўнік Нацыянальнага акадэмічнага аркестра народных інструментаў імя І. Жыновіча Міхась ДРЫНЕЎСКІ. — Для нашай культуры цана гэтага праекта, які ўключае не толькі тэкст, фота, але і гукавы дадатак на дыску, надзвычай высокая. Тут мы адзначаем і людзей, якія захавалі здабыткі нашай вялікай духоўнай культуры.

Прэ­зен­та­цыю вы­дан­ня ўпры­го­жы­ла му­зы­ка за­слу­жа­на­га ама­тар­ска­га ка­лек­ты­ву «Ду­да­ры­кі».

Кніга «Беларускія народныя музычныя інструменты» — пэўнага кшталту парог, першая прыступка ў вялікі свет нашай традыцыйнай музычнай культуры. Застаецца спадзявацца, што следам за ёй пабачаць свет і іншыя, не менш маляўнічыя. Грунтоўныя і знакавыя.

— Выдатна, што менавіта ў Год культуры ідэя выдання кнігі, прысвечанай беларускім народным інструментам, знайшла рэалізацыю, — падкрэсліў дырэктар выдавецтва «Беларуская энцыклапедыя імя П. Броўкі» Уладзімір АНДРЫЕВІЧ. — Спадзяёмся, што на гэтым наша праца ў гэтай галіне не скончыцца. Адкрыю таямніцу: наступнае выданне — на гэты раз прысвечанае толькі аднаму інструменту — пабачыць свет ужо пад канец года.

Марына ВЕСЯЛУХА

vesіaluha@zvіazda.by

Фота Яўгена ПЯСЕЦКАГА

Загаловак у газеце: Пашпарт... для музычнага інструмента

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».